10 спосабаў прасоўвання і аховы правоў сталых людзей на канферэнцыі Habitat III

10 спосабаў прасоўвання і аховы правоў сталых людзей на канферэнцыі Habitat III

У кастрычніку гэтага года ў Кіта (Эквадор) адбудзецца канферэнцыя ААН па жытловым будаўніцтве і ўстойлівым развіцці гарадоў, інакш вядомая як Habitat III.

Канферэнцыя будзе скіравана на ўмацаванне абавязацельстваў па забеспячэнні ўстойлівага развіцця гарадскога асяроддзя і стане асновай для дасягнення нядаўна ўзгодненых Мэтаў ўстойлівага развіцця з місіяй «не пакінуць нікога без увагі».

Ужо зараз больш за 500 мільёнаў сталых людзей пражывае ў гарадскіх раёнах. Паколькі людзі імкнуцца жыць у гарадах і працягласць іхнага жыцця павялічваецца, гэтая лічба будзе расці. Да 2050 года 66% насельніцтва свету будзе жыць у гарадах, у параўнанні з 54% у 2014 годзе.

Каб зрабіць нашыя гарады больш прыязнымі, неабходна прызнаць той факт, што ўсё больш і больш людзей будуць сталець у гарадах. Міжнародная супольнасць павінна прыняць выклікі, якія ўзнікаюць перад намі па меры росту гарадскога насельніцтва, а таксама сталых людзей сярод іх.

Напрыканцы Habitat III дзяржавы і іншыя зацікаўленыя бакі прымуць Новы Урбаністычны Парадак Дня. Гэты дакумент будзе асновай для ўрадавых і няўрадавых актораў на шляху да урбанізацыі на працягу наступных 20 гадоў. Ён мусіць адлюстраваць нарастаючую колькасць сталых людзей у гарадах i iх разнастайныя патрэбы. Вось 10 асноўных накірункаў, якія, на думку HelpAge, павіны быць закранутыя ў дакуменце:

  1. Гарады для ўсіх: Мы павінны зрабіць гарады месцам, дзе кожны зможа напоўніцу рэалізаваць свае правы, незалежна ад узросту. Мы павінны стварыць акаленне, якое будзе інклюзіўным, устойлівым, бяспечным і квітнеючым. Дыскрымінацыя па ўзросце павінна быць ліквідаваная ва ўсіх праявах, каб забяспечыць абарону нашых правоў цягам усяго жыцця.
  2. Інвестыцыі ва ўстойлівы транспарт: Нам неабходны даступны фізічна і па коштах, дастойны грамадскі транспарт, калі мы сталеем, каб падтрымліваць сацыяльныя сувязі з сябрамі і сем’ямі, а таксама каб атрымаць доступ да паслуг і іншых мажлівасцяў. Неабходныя інвестыцыі ў транспарт, каб зменшыць забруджванне паветра і заторы, а таксама каб зрабіць магчымым лёгкае пешае перамяшчэнне ў горадзе.
  3. Зялёныя і публічныя прасторы: Бяспечныя і даступныя зялёныя і публічныя прасторы робяць магчымым ўзаемадзеянне паміж пакаленнямі ў супольнасцях. Яны заахвочваць да фізічнай актыўнасці і забяспечваюць адпачынак ад шумнага горада. Мы павінны інвеставаць і падтрымліваць гэтыя прасторы для людзей усіх узростаў.
  4. Жытло на працягу ўсяго жыцця: Мы павінны мець права вырашаць, як і дзе мы будзем сталець. Жытло павінна быць даступным і сканструяваныя такім чынам, каб адлюстроўваць нашы зменлівыя патрэбы цягам ўсяго жыцця. Палітыка павінна падтрымліваць правы ўласнасці для сталых людзей і прызнаваць нефармальную эканамічную актыўнасць на вуліцах.
  5. Міжпакаленчыя супольнасці: Гарадскія супольнасці павінны заахвочваць ўзаемадзеянне па-за сацыяльнымі ды ўзроставымі межамі, каб пашырыць і ўмацаваць сеткі сацыяльнай падтрымкі. У выпадку гуманітарнай катастрофы гэтыя сеткі бяспекі могуць апынуцца неацэннымі.
  6. Нефармальная вулічная эканамічная актыўнасць: Вуліцы і грамадскія прасторы даюць магчымасць для індывідуальнай і дробнай нефармальнай эканамічнай дзейнасці, якая мае жыццёва важнае значэнне для мільёнаў сталых людзей у краінах з нізкім і сярэднім узроўнем даходу. Гэтыя правы не павінны быць амбежаваныя.
  7. Здаровае гарадское асяроддзе: Гарады павінны забяспечваць здаровае харчаванне і актыўны лад жыцця для барацьбы з неінфекцыйнымі захворваннямі. Гэта ўключае ў сябе забеспячэнне доступу да здаровай ежы, а таксама стварэнне бяспечных прастораў для пешаходаў і раварыстаў.
  8. Чыстае паветра: Забруджванне паветра павінна быць значна зменшана, каб забяспечыць зніжэнне смяротнасці, звязанай з гэтай нагодай, якая ацэньваецца ў сем мільёнаў чалавек штогод ва ўсім свеце.
  9. Жыццё з дэменцыяй: Па меры таго, як насельніцтва гарадоў сталее, выпадкі дэменцыі будуць узрастаць. Неабходна стварыць паслугі і грамадскія прасторы, якія б адпавядалі гэтай тэндэнцыі, з асаблівым ухілам на правайдараў паслуг па навучанні, каб быць у курсе патрэбаў людзей з дэменцыяй. Неабходныя ціхія і бяспечныя памяшканні, каб паменшыць неспакой людзей.  Заўважныя ўказальнікі і арыенціры павінны быць уведзеныя на гарадскіх вуліцах, каб дапамагчы людзям з дэменцыяй беспраблемна перамяшчацца па сваіх раёнах.
  10. Устойлівасць і рэагаванне на надзвычайныя сітуацыі:  Гарады павінны павысіць устойлівасць сваіх супольнасцяў, каб людзі усіх узростаў, якія сутыкаюцца з надзвычайнымі сітуацыямі з-за змены клімату, канфліктаў і гуманітарных катастроф, маглі жыць у большай бяспецы. Гэта азначае, што неабходна выкарыстаць веды, досвед і сацыяльныя сувязі сталых людзей, каб забеспечыць бяспечныя ўмовы для ўсіх.

Крыніца: артыкул па-ангельску. Пераклад на беларускую — Ганка Барадзіна

Фота: Хоакін, які жыве з хваробай Альцгеймера ў Багаце, сталіцы Калумбіі.(c) Jonas Wresch/HelpAge International

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.