Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

На мерапрыемстве людзі дзяліліся і мяняліся не толькі рэчамі, але сваімі ведамі і нават кляновым сокам!

Гэтым разам Кірмаш праходзіў у новым месцы – на базе гімназіі №6. Дзякуючы гэтаму да мерапрыемства далучылася шмат школьнікаў і іх бацькоў. Яшчэ адной асаблівасцю стала і вялікая колькасць майстар-класаў, якія адбыліся ў час Вольнага Кірмашу.

фримаркет в Гродно

Майстар-клас ад  МоваНанова, які правяла выкладчыца Ольчык Астоўская, сабраў вельмі шмат ахвотных навучыцца новай тэхніцы малявання з выкарыстаннем пластыліну – майстар-клас замест 30 хвілінаў доўжыўся некалькі гадзінаў!

рисование пластилином

Удзельнікі творчай прасторы “Дом 46” правялі танцавальны майстар-клас. У занятак уваходзілі элементы вулічных і ямайскіх танцаў, акцёрскага майстэрства, ёгі, імправізацыі і капаэйры. Да майстар-класу далучыліся дзеці, а дарослыя нясмела назіралі за энергічнымі танцамі.

танцевальный мастер-класс на фримаркете

Вельмі папулярнымі былі майстар-класы па стварэнні прычосак і макіяжу. Чатыры вельмі  розныя прычоскі зрабіла Іна Найман, а Кацярына Леванеўская распавяла і паказала, як зрабіць вячэрні макіяж.

мастер-класс по созданию причёски
Наведвальніца фрымаркета ацэньвае макіяж, які ёй зрабілі на мерапрыемстве.

Майстар-клас «Зарадка» Ганны Кузняцовай сабраў больш за 20 чалавек. Ганна паказала падборку простых практыкаванняў з хатха-ёгі і цігун, гэтыя практыкаванні дапамагаюць расслабіцца і зарадзіцца энергіяй і спакоем для будучага дня.

цигун

Майстар Таццяна Вялічка з дзіцячай экастудыі навучыла рабіць розных птушачак. 

птушки

Папулярным быў майстар-клас ад выкладчыцы УЗВ Жаны Біленка. Яна падзялілася сакрэтамі вышыўкі лентамі.

вышивка лентами

Таксама адбылася дэгустацыя кляновага соку. Шмат людзей казалі, што ўпершыню пілі такі напой. Дзеці былі ў захапленні ад новага смаку – тры трохлітровыя слоікі з сокам апусцелі праз некалькі хвілінаў.

кленовый сок

Атрымаць хуткую экадапамогу наведвальнікі Вольнага Кірмашу маглі  ў прадстаўніка “Зялёнага дазору”. Лена Майсюк тлумачыла, як самастойна вырашаць найбольш распаўсюджаныя экалагічныя праблемы: што рабіць, калі вы сталі сведкам жорсткага абыходжання з жывёламі; калі ў вас у двары сякуць дрэвы; калі хтосьці спальвае адходы; што зрабіць, каб каля вас з’явілася велапаркоўка.зелёный дозор

Таксама на тэрыторыі кірмашу дзейнічала выстава малюнкаў слухачоў “Універсітэта Залатога Веку”.

выстава

Валанцёры з хоспіса прынеслі вырабы, зробленыя рукамі бацькоў хворых дзяцей. Наведвальнікі Вольнага кірмашу набывалі гэтыя сувеніры і такім чынам аказвалі фінансаваю дапамагу дзіцячаму хоспісу.

Часам на кірмаш прыносілі рэчы, якім месца на сметніцы: паношаную і брудную вопратку, зусім стары абутак і паламаныя цацкі. Але і арганізатары, і ўдзельнікі мерапрыемства заўважылі,  што з кожным разам  людзі пакідаюць усё больш і больш якасных рэчаў. Гэта значыць, ідэя фрымаркетаў становіцца зразумелай для жыхароў Гродна і яны пачынаюць падтрымліваць яе.

Мерапрыемства было арганізавана ў партнёрстве з Гродзенскiм Зялёным парталам і гімназіяй №6.

Слухачы праграммы “Універсітэт Залатога Веку” адзначылі, што такія мерапрыемствы неабходныя  і вельмі карысныя, таму яны ўжо запланавалі правесці наступны Вольны Кірмаш перад летам.

Яшчэ запісы