У Расіі прынятыя рэкамендацыі наконт дзеянняў у інтарэсах сталых людзей

У Расіі прынятыя рэкамендацыі наконт дзеянняў у інтарэсах сталых людзей

Адным з накірункаў працы праграмы “Універсітэт Залатога Веку” з’яўляецца адстойванне інтарэсаў сталых людзей. На працягу некалькіх гадоў мы праводзілі канферэнцыі і іншыя мерапрыемствы, накіраваныя на распрацоўку прапановаў у Нацыянальную стратэгію актыўнага даўгалецця, патрэба ў распрацоўцы якой даўно наспела. У сувязі з гэтым мы сочым за тым, як такога кшталту дакументы працуюць альбо распрацоўваюцца ў іншых краінах.

У канцы мінулага года ў Маскве адбыўся VI Сацыяльны Форум Расіі «Сацыяльная палітыка ў Расіі 2030: стратэгіі сацыяльнага партнёрства».

Удзельнікамі Форуму выпрацаваны канкрэтныя прапановы і рэкамендацыі, у тым ліку па Стратэгіі дзеянняў у інтарэсах грамадзян старэйшага пакалення. Некаторыя з гэтых рэкамендацый можна ўлічыць і пры распрацоўцы будучай беларускай Стратэгіі актыўнага даўгалецця.

Прапануем пазнаёміцца з гэтымі рэкамендацыямі на мове арыгіналу.

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.