А чым напоўненае Ваша жыццё? Глядзіце новы ролік пра «Універсітэт Залатога Веку»

А чым напоўненае Ваша жыццё? Глядзіце новы ролік пра «Універсітэт Залатога Веку»

Набор студэнтаў гарадзенскага «Універсітэту Залатога Веку» будзе адбывацца з 4 да 15 верасня. Пра тое, чаму варта стаць студэнтам ва ўзросце 55+, гаворыцца ў новым роліку, падрыхтаваным адмыслова да адкрыцця ўжо дзевятага па ліку навучальнага сезону УЗВ.

Больш падрабязную інфармацыю пра набор студэнтаў “Універсітэту Залатога Веку” чытайце тут – nabor2018.uzv.by

Праграма “Універсітэт Залатога Веку” здзяйсняецца сумесна грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар” і прыватнай установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“.

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.