Абдылася падсумаваўчая сустрэча выкладчыкаў УЗВ

Абдылася падсумаваўчая сустрэча выкладчыкаў УЗВ

Выкладчыкі курсаў і клубаў «Універсітэту Залатога Веку» падзяліліся сваімі высновамі пра вынікі чарговага навучальнага года, а таксама сваімі ідэямі па ўдасканаленні працы УЗВ.

Сёлета ў праграме ў якасці выкладчыкаў працавала каля 40 чалавек. Многія з іх прыйшлі 6 траўня на падсумаваўчую сустрэчы, каб распавесці пра вынікі сваёй працы.

Ганна Чуканава, Любоў Зорына, Уладзімір Рунге і Алена Калько дзеляцца сваімі ідэямі па развіцці УЗВ

Сустрэча распачалася з уручэння падзякаў за працу ў гэтым акадэмічным годзе ад дырэктаркі праграмы Ланы Руднік.

Затым кожны з выкладчыкаў меў магчымасць падзяліцца дасягнутымі вынікамі (для сябе і вынікамі сваіх студэнтаў).

Выкладчыкі прадстаўляюць эфекты сваёй працы. На пярэднім плане вядучая курса ДзіваЛаціна Людміла Тарасенка

Многія з выкладчыкаў адзначалі, што ўдзел у працы УЗВ дазваляе ім не толькі дзяліцца сваімі ведамі і ўменнямі, але і шмат чаму вучыцца, набываць новых сяброў.

Кацярына Буча, Таццяна Куроўская і Тамара Герасіменка абмяркоўваюць, як можна забяспечыць павышэнне кваліфікацыі вядучых курсаў і клубаў УЗВ

Прагучала шмат цікавых гісторый пра тое, як навучанне ва УЗВ дапамагло нашым студэнтам у тых альбо іншых жыццёвых сітуацыях, станоўча змяняла іх жыццё.

Яўген Юнцэвіч і Ганка Барадзіна фіксуюць вынікі сваёй працы

Выкладчыкі УЗВ выказалі таксама шмат цікавых ідэй па ўдасканаленні працы праграмы,  яе папулярызацыі, павышэнні кваліфікацыі вядучых курсаў і клубаў, прыцягненні сродкаў.

Дар’я Радзевіч прэзентуе вынікі працы групы

Падрыхтоўка да новага сезону працы УЗВ пачынаецца ў выкладчыкаў ужо зараз.

Да канца ліпеня яны прадставяць кіраўніцтву праграмы свае прапановы па зместу курсаў і клубаў, якія будуць прапанаваныя ў праграму УЗВ-9, а ў канцы жніўня адбудзецца працоўная сустрэча, на якой будзе сфармаваны расклад заняткаў у новым навучальным годзе.

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.