Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

28-29 верасня адбылася канферэнцыя “Грамадства для людзей усіх узростаў”, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі УЗВ.

Ключавая задача канферэнцыі – вызначыць найбольш дзейсныя шляхі прыцягнення ў працоўнае і грамадскае жыццё сталых людзей, актывізацыі соцыума, сям’і і чалавека для стварэння грамадства, прыязнага да сталых людзей, а таксама забяспечыць магчымасць доўгага, здаровага і поўнага жыцця для кожнага беларуса.

Ларыса Кіркевіч, старышня Рады УЗВ, і Таццяна Таранка, сябра Рады УЗВ, выступілі з паведамленнем “Сацыяльная і інтэлектуальная актывізацыя сталых людзей на прыкладзе дзейнасці гарадзенскай праграмы “Універсітэт Залатога Веку”.

Таксама ў працы канферэнцыі прынялі ўзел прадстаўнікі Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы і Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, спецыялісты Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, прадстаўнікі фонду «Узаемаразуменне», Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў «Адукацыя праз усё жыццё », Грамадскай дабрачыннай яўрэйскай арганізацыі Хэсэд – Рахамім, ТЦСАН, пры якіх дзейнічаюць праекты для сталых людзей.

На канферэнцыі таксама выступілі людзі 70+, якія вядуць актыўны лад жыцця, якія падзеляцца сакрэтамі функцыянальнага даўгалецця.

На працягу канферэнцыі працавалі некалькі выстаў, сярод іх: «Сямейная гісторыя», «Твар вескi», «Рукі» і «Творчасць сталых».

У межах канферэнцыі 29 верасня 2017 г. адбыўся круглы стол «Рэсурсны патэнцыял старэйшага пакалення».

Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня сталых людзей. Арганізатарамі выступілі Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае таварыства пры падтрымцы НАН Беларусі, Беларускага таварыства Чырвонага крыжа.

Яшчэ запісы