Абмяняліся досведам сацыяльнай працы са сталымі людзьмі

Абмяняліся досведам сацыяльнай працы са сталымі людзьмі

20 лютага ў Цэнтр міжпакаленчага паразумення УЗВ з семінарам завітала Соф’я Абрамава, заснавальніца грамадскай габрэйскай дабрачыннай арганізацыі «Хэсэд-Рахамім» (Мінск). Спадарыня Соф’я распавяла пра асновы сацыяльнай працы са сталымі людзьмі і падзялілася лепшымі практыкамі сваёй арганізацыі.

Соф’я Паўлаўна падзялілася сваім досведам навучання ў Інстытуце геранталогіі ў Санкт-Пецярбургу, парадамі па тым, як валанцёры могуць спыніць сацыяльнае і нават псіхалагічнае старэнне падапечных, якім чынам найлепш ацаніць іхныя рэальныя патрэбы.

Валанцёры Цэнтру дзеляцца ўражаннямі ад семінара:

«Вельмі цікава было пачуць пра досвед спадарыні Соф’і і яе арганізацыі. Яна — сапраўдны прафесіянал і вельмі мудрая жанчына».

«Вядома, у яе арганізацыі ёсць свая спецыфіка і падапечных «Хэсэда» аб’ядноўвае агульнае этнічнае і культурніцкае поле, але, тым не менш, мы маглі б скарыстацца цікавымі практыкамі іх працы, такімі як творчасць на даму, стварэнне сямейных альбомаў разам з дэменцыйнымі падапечнымі, хатнія сустрэчы «Цёплы дом», самаробныя фокусы па методыцы «Гаючая магія», відэа і фотаэкскурсіі па горадзе для немабільных падапечных».seminarУ семінары таксама прыняла ўдзел дырэктарка гродзенскага габрэйскага дабрачыннага фонду «Хэсэд-Нохум» Алена Куцэвіч, разам з ёй былі запланаваныя некалькі сумесных мерапрыемстваў разам з «Універсітэтам Залатога Веку».

Бліжэйшыя планы Цэнтру міжпакаленчага паразумення:

  • Міжпакаленчы кінапрагляд анімацыйнага фільм «Зморшчынкі» ў сакавіку
  • Праца з новымі і старымі падапечнымі, запіс успамінаў
  • Жывая бібліятэка «Сямейны фотаальбом» 19 сакавіка

Усе ахвотныя далучыцца да справаў Цэнтру могуць падпісацца на мэйл-групу праекта або затэлефанаваць па нумары +375297792883 (Ганка Барадзіна, каардынатарка праекта).

Цэнтр міжпакаленчага паразумення — валанцёрская ініцыятыва, якая працуе на базе «Універсітэту Залатога Веку» з восені 2015 года. Асноўныя задачы працы Цэнтра — усталяванне міжпкаленчага дыялогу, дапамога былым ахвярам сацыял-нацыяналізму і адзінокім сталым людзям да 1945 году нараджэння, збор успамінаў, прасоўванне ідэй і каштоўнасцяў валанцёрскай працы сярод гарадзенцаў рознага веку. Праект здзяйсняецца на базе праграмы “Універсітэт Залатога Веку” пры фінансавай падтрымцы Фонда «Памяць, адказнасць і будучыня» у супрацоўніцтве з Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Узаемапаразуменне».

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.