Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

16 красавіка ва “Універсітэце Залатога Веку” адбылася апошняя ў гэтым навучальным годзе сустрэча валанцёрскай групы, на якой былі падведзены вынікі працы і абмеркаваныя планы далейшай працы.

Валанцёры УЗВ вырашаюць важныя пытанні

Сярод слухачоў УЗВ-10 у склад валанцёрскай групы ўваходзяць 25 чалавек. Яны дапамагаюць сваім родным, блізкім, суседзям. Прыкладамі такой дапамогі можа быць простая размова за кубкам гарбаты, а можа быць і прыбіранне ў кватэры.

Сярод падапечных валанцёраў УЗВ ёсць і былыя вязні нацыянал-сацыялізму ў часу Другой сусветнай вайны. Так, Таццяна і Мікалай Халянковы даглядаюць Дзмітрыя Пятровіча Лашука  (1930 г. н.).

Таццяна і Мікалай – валанцёры УЗВ

– Размова па тэлефону, прыход у госці, віншаванні са святамі – вось самае галоўнае, у чым мае патрэбу наш падапечны, – кажа Таццяна.

Тамара Паўловіч, якая даглядае сваю суседку, кажа, што прыйдзе час, калі мы нікому не будзем патрэбныя і таму трэба быць неабыякавымі да людзей.

Ужо 30 красавіка валанцёры УЗВ наведаюць чарговы раз Мураванскі псіха-неўралагічны дом-інтэрнат, каб павіншаваць людзей, якія там знаходзяцца, з Вялікоднымі святамі.

Валанцёрская група УЗВ працуе ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

 

Яшчэ запісы