Адбылася працоўная сустрэча выкладчыкаў УЗВ

Адбылася працоўная сустрэча выкладчыкаў УЗВ

2 верасня выкладчыкі курсаў і клубаў, якія будуць працаваць ў дзявятым навучальным годзе, сустрэліся, каб абмеркаваць працу і запланаваць заняткі на новы навучальны год.

У гэтым годзе да каманды выкладчыкаў далучыліся новыя людзі, бо кожны год ва УЗВ з’яўляюцца новыя курсы і клубы. На сустрэчы выкладчыкі маглі ў нефармальнай атмасферы пазнаёміцца паміж сабою  і коратка распавесці пра свае аўтарскія навучальныя праграмы.

Больш за 20 чалавек прынялі ўдзел ў сустрэчы, усяго ў гэтым акадэмічным годзе запланавана больш за 40 курсаў і клубаў.

Таксама на сустрэчы падзяліліся вынікамі стажыроўкі выкладчыцы УЗВ Кацярына Буча і Варвара Злобіна, якія наведалі Народны Ўніверсітэт у Нямеччыне.

Заняткі курсаў і клубаў УЗВ распачнуцца сёлета 9 кастрычніка, а ўрачыстае адкрыццё новага навучальнага года запланаванае на 5 кастрычніка.

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.