Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

1 траўня выкладчыкі курсаў і клубаў УЗВ-9 сабраліся разам, каб абмяркавыць вынікі навучальнага году.

У гэтым годзе  ва УЗВ дзейнічала 30 курсаў і 20 клубаў, якія вялі  48 выкладчыкаў, з іх 20 – студэнты УЗВ.

Сустрэча выкладчыкаў прайшла ў творчай атмасфэры — у першай частцы выкладчыкі малявалі свой год і праз мастацтва дзяліліся вынікамі сваёй працы.

 

Таксама выкладчыкі падзяліліся сваімі ідэямі па ўдасканаленні працы УЗВ у наступным годзе, гучала шмат цікавых прапаноў па папулярызацыі праграмы, выкладчыкі агучылі ідэі новых праектаў, якія яны плануюць зрабіць у наступным навучальным годзе.

 

Удзельнікі сустрэчы дзяліліся сваімі назіраннямі, як вучоба ва УЗВ змяняе жыццё слухачоў у лепшы бок. Выкладчыкі агучылі водгукі сваіх студэнтаў, у якіх удзельнікі курсаў і клубаў распавядалі пра канкрэтныя станоўчыя змены.

Заняткі ва УЗВ скончыліся, але ўжо хутка пачнецца праца па планаванні новага юбілейнага навучальнага году – да канца траўня выкладчыкі прадставяць кіраўніцтву праграмы прапановы па сваім заняткам, а  да канца ліпеня будуць сфарміраваны модулі ўсіх курсаў і клубаў УЗВ-10.

Яшчэ запісы