Адбылося адкрыццё дзявятага акадэмічнага года УЗВ

Адбылося адкрыццё дзявятага акадэмічнага года УЗВ

5 кастрычніка больш за 150 чалавек узялі ўдзел у адкрыцці новага навучальнага года УЗВ.

У зале прысутнічалі не толькі студэнты, выкладчыкі і валанцёры праграмы, але і госці з усёй Беларусі. Гучалі віншаванні і добрыя словы ад гасцей, якія прыехалі асабіста на адкрыццё, а таксама  зачыталі віншаванні ад партнёраў з Мінска, Кобрына, Турына (Італія), Краславы (Латвія), Блоняў (Польшча) і  з Русэ (Балгарыя).

Па традыцыі ўрачыстае свята пачалося з выканання студэнцкага гімна «Гаўдэамус», які спявалі разам усе ўдзельнікі імпрэзы.

У святочным канцэрце выступіў ансамбль «Рэнесанс» пад кіраўніцтвам былой слухачкі УЗВ Людмілы Пякарскай. Таксама радавалі сваёй творчасцю танцоры Людміла Тарасенка і Андрэй Мішусцін, якія ўжо другі год выкладаюць ва УЗВ танцавальны курс «Diva Latina».

Напрыканцы імпрэзы слухачы атрымалі расклад заняткаў, па якім яны будуць вучыцца ў першым семестры. Заняткі пачнуцца ўжо 9 кастрычніка.

 

Віншаванні ад партнёраў з Балгарыі: 

«Дорогие друзья!

Поздравляем из древней Болгарии, г. Русе. Приветствия наши по поводу одного значимого для вас дня – начало нового учебного года Университета „Золотой век“ (RAS – 9| в г. Гродно, 5-го октября.

Мы живем в динамичном обществе, где возникают новые профессии и области для реализации личности, в обществе новых вызовов для миллионов людей, обществе, в котором учеба является необходимостью.

В нашем современном мире стремление к знаниям является частью желания менять его и жить свободно и достойно. Ведущая идея здесь личностный рост, который связан с обучением на протяжении всей жизни. Почему? Обучение на протяжение всей жизни открывает двери, которые ведут человека в общество свободных людей.

Мир меняется, а вместе с ним и мы. У нас есть свобода выбор. И в этом нам помогают такие организации как ваши и ее руководители Лана и Витаут Рудники. Они нас поощряют и помогают учиться несмотря на наш возраст, чтобы мы были частью современного общества.

Мы вас искренне благодарим!

В Болгарии есть одно прекрасное слово БУДИТЕЛИ (те, которые произвели перемены в духовной сфере жизни). Им посвящен праздник 1 ноября каждый год, которого болгары особенно любят и уважают.

Будьте  здоровыми и стойкими, дорогие друзья с седыми волосами. Делайте свои маленькие, но уверенные шаги к новым знаниям и умениям! Будьте частью общества обучения на протяжении всей жизни, которое и есть общество свободных людей.

Удачи вам, друзья!

Румяна Радкова и группа энтузиастов обучающихся на протяжении всей жизни.

Г. Русе, Болгария»

Віншаванні ад прадстаўнікоў навуковай Рады УЗВ: 

Паважаныя слухачы і выкладчыкі «Універсітэта Залатога века»! Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды пачатка чарговага навучальнага года! Апошнім часам важкім напрамкам сусветнай навуцы і практыкі ў галіне геранталогіі і герыятрыі з’яўляецца непарыўнае павышэнне кваліфікацыі людзей сталага ўзросту, авалодванне імі новых навыкаў і прафесійных якасцей. Гэта дазваляе ім адчуваць запатрабавальнасць у супольнасці і надае годнасць. Разам Вы робіце добрую і высакародную справу, якая судзейнічае развіццю больш шчыльнаму кантактаванню паміж пакаленнямі, узмацняе еднасць і веру адзін у аднаго. Мы жадаем Вам, шаноўнае спадарства, здароўя, поспехаў і плёну ў новым навучальным годзе! Ад імя Беларускага рэспубліканскага геранталагічнага грамадскага аб’яднання, члены навуковай рады Ўніверсітэта Залатога веку прафесары Андрэй Ільніцкі і Кірыл Прашчаеў

Вялікі фотарэпартаж і відэа з імпрэзы ў хуткім часе з’явяцца на нашым сайце.

 

 

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.