Адбылося адкрыццё сёмага акадэмічнага года УЗВ

Адбылося адкрыццё сёмага акадэмічнага года УЗВ

Каля 200 чалавек узяло ўдзел ва ўрачыстай вечарыне, прысвечанай пачатку сёмага акадэмічнага года ў гарадзенскім «Універсітэце Залатога Веку».

Сёлета адкрыццё навучальнага года было прымеркавана да Міжнароднага дня сталых людзей.

У гэты дзень, пачынаючы з 1991 года ў мностве краінаў адбываюцца розныя падзеі, мерапрыемствы, скіраваныя на прыцягненне ўвагі да праблемаў старэння планеты, да патрэбаў сталых людзей.

адкрыццё УЗВ-7

— Зрабіць жыццё людзей сталага ўзросту паўнакроўным – вось адзін з галоўных прынцыпаў, абвешчаных Арганізацыяй аб’яднаных нацый, у адпаведнасці з якім імкнемся дзейнічаць і мы- адначыла ў сваім вітальным выступе кіраўніца праграмы «Універсітэт Залатога Веку» Лана Руднік (злева).

Адкрыццё УЗВ-7

Яна нагадала, што «Універсітэт Залатога Веку» мае на мэце паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз арганізацыю адукацыйных мерапрыемстваў, праз планаванне і рэалізацыю сталымі людзьмі дабрачынных акцый, праз арганізацыю дыялога паміж рознымі пакаленнямі, праз папулярызацыю здаровага ладу жыцця.

— Мы робім стаўку не на разавыя акцыі, не на гуманітарную дапамогу, не на простае займанне вольнага часу сталага чалавека, а на яго актыўнае самаразвіццё, інтэграцыю ў жыццё грамадства. Ад моманту заснавання нашай праграмы вясной 2010 г. мы імкнемся зрабіць працу са сталымі людзьмі ў нашым горадзе сістэмнай, развіваць міжнародныя сувязі, пашыраць магчымасці для сталых людзей – для іх навучання, інтэграцыі, падарожжаў і г.д. — зазначыў у сваёй прамове старшыня праўлення грамадскага аб’яднання «Цэнтр «Трэці сектар» Вітаўт Руднік (на здымку вышэй зправа).

З цёплымі словамі і пажаданнямі да ўдзельнікаў сустрэчы звярнулася таксама старшыня Рады УЗВ Ларыса Кіркевіч (на здымку ніжэй злева).

Адкрыццё УЗВ-7

Затым да мікрафона выйшлі госці з Вялікабрытаніі, якія завіталі на імпрэзу. Сталых гарадзенцаў цёпла прывіталі амбасадар Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Брус Бакнэл.

Адкрыццё УЗВ-7, Брус Бакнэл

Найлепшыя пажаданні выказала гарадзенцам таксама Хільда Бранстайн (зправа)- кіраўніца невялікай дэлегацыі ўніверсітэту трэцяга ўзросту з горада Бэкансфілд.

Адкрыццё УЗВ-7

Сяброўскія сувязі з гэтым універсітэтам усталяваліся дзякуючы спадару Бакнэлу ў канцы 2014 г. На працягу некалькіх месяцаў сталыя брытанскія і гарадзенскія студэнты камунікавалі праз скайп і вось нарэшце змаглі сустрэцца «ужывую».

Адкрыццё УЗВ-7

На памяць пра гэтую сустрэчу госці з Туманнага Альбіёну атрымалі кубачкі і стужкі з надпісам «Універсітэт Залатога Веку».

З вітальнымі словамі да ўдзельнікаў імпрэзы звярнуліся таксама славуты гарадзенскі кампазітар Яўген Петрашэвіч.

Адкрыццё УЗВ-7, Яўген Петрашэвіч

Падзяку за супрацоўніцтва слухачам УЗВ выказала кіраўніца грамадскага аб’яднання «Гродзенскі дзіцячы хоспіс» Вольга Шульга.

1Адкрыццё УЗВ-7, Вольга Шульга

Затым на сцэну падняліся выкладчыкі і сябры Рады «Універсітэту Залатога Веку».

Адкрыццё УЗВ-7

Пад гучныя апладысменты залы яны атрымалі ў якасці сімвалічнага падарунку…вітаміны, якія напэўна прыдадуцца ім у час напружанага навучальнага сезону.

Адкрыццё УЗВ-7

Слухачы сёлетняга набору атрымалі таксама расклад заняткаў курсаў і клубаў, якія пачнуць працаваць з 5 кастрычніка.

Адкрыццё УЗВ-7Адкрыццё УЗВ-7

Разынкай імпрэзы стаў выступ ансамблю «Зарачанскія крынічкі», а таксама танцавальны майстар-клас ад Аксаны і Сяргея Маеўскіх, якія будуць весці ў гэтым навучальным годзе для сталых гарадзенцаў клуб танцаў.

Адкрыццё УЗВ-7

Фота Ірыны Новік, «Твой стыль»

 

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.