Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

У час сустрэчы сябраў самакіравання “Універсітэту Залатога Веку”, якая адбылася 30 жніўня, былі ўзгодненыя задачы па арганізацыі сёлетняга набору студэнтаў, а таксама графік працы праграмы ў юбілейным навучальным годзе.

Традыцыйна сябры Рады УЗВ будуць браць актыўны ўдзел у прыёме тэлефанаванняў, правядзенні прэзентацый для будучых студэнтаў.

Юбілейны 10 акадэмічны год “Універсітэту Залатога Веку” распачнецца 4 кастрычніка і будзе доўжыцца да канца красавіка 2019 г.

Запіс на ўдзел у праграме пачнецца 3 верасня і будзе доўжыцца да 14 верасня.

Запісацца на прэзентацыю, дзе будзе прадстаўленая ўся інфармацыя пра сёлетні навучальны год, можна па тэлефонах 62-01-81, 68-62-80 альбо +375 33 634 10 41 (МТС). Можна таксама запоўніць электронную анкету.

Яшчэ запісы