Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Самакіраванне і актыўны ўдзел студэнтаў у жыцці праграмы УЗВ – вельмі важны прынцып дзейнасці ўсёй праграмы.

26 кастрычніка адбылося першае ў дзевятым навучальным годзе паседжанне старастата, якое правяла старшыня Рады Ларыса Кіркевіч.

Старастат створаны як орган студэнцкага самакіравання, які забяспечвае ўзаемадзеянне студэнтаў і адміністрацыі праграмы УЗВ.

Старастат ставіць сваёй мэтай аб’яднанне студэнтаў праграмы, актывізацыю грамадскага жыцця ва ўніверсітэце, развіццё студэнцкага самакіравання і фарміраванне студэнцкага актыву.

На сустрэчы Ларыса распавяла пра структуру самакіравання ва УЗВ, пазнаёміла з традыцыямі і прынцыпамі працы.

Два разы на месяц праводзіцца сход Рады, на які можа прыйсці любы слухач праграмы УЗВ са сваімі прапановамі ці пытаннямі. Старастат праводзіцца раз на месяц.

Яшчэ запісы