Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

На кожным першым занятку ва ўсіх клубах і курсах “Універсітэта Залатога Веку” былі абраныя старасты, якія 18 кастрычніка сабраліся на свой першы студэнцкі старастат.

Удзельнікі старастата пазнаёміліся паміж сабой і з сябрамі Рады.

Старасты курсаў і клубаў УЗВ

Старшыня Рады Ларыса Кіркевіч пазнаёміла стараст з абавязкамі, якія яны будуць выконваць на працягу навучальнага года.

Старасты УЗВ

Таксама абмяркоўваліся мерапрыемствы і планы працы на першы семестр.

Для арганізацыі ўсіх мерапрыемстваў старасты і сябры Рады будуць актыўна супрацоўнічаць паміж сабой і студэнтамі ўніверсітэта.

Каб не прапусціць навіны “Універсітэта Залатога Веку” – дадавайцеся ў групы ў сацыяльных сетках у facebook і аднакласнікі.

Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Яшчэ запісы