
30 студзеня 2018 года слухачы УЗВ, якія вучаць англійскую мову, паразмаўлялі праз скайп са слухачамі “Універсітэта Трэцяга Веку” з Бэкансфілду (Англія).
З Бэкансфілдскім УТВ мы сябруем з 2014 года, рэгулярна праводзім скайп-сустрэчы, а ў кастрычніку 2015 года брытанцы наведалі студэнтаў УЗВ у Гродна.
Такія рэгулярныя зносіны з носьбітамі мовы – выдатны спосаб палепшыць веды ангельскай мовы. Слухачы УЗВ заўсёды прымаюць актыўны ўдзел у скайп-сустрэчах, распавядаюць пра сваё жыццё і задаюць пытанні.
Даведацца больш пра ўдзельнікаў брытанскай групы і паглядзець прывітальнае відэа можна ў артыкуле Linking With Belarus.