Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Сумесную навагоднюю вечарыну зладзілі 29 снежня студэнты “Універсітэту Залатога Веку” разам са сваімі калегамі з Літвы.

У госці да гарадзенцаў завітала група студэнтаў універсітэту трэцяга веку імя Менарда Чобата са сталіцы Літвы.

Пасля экскурсіі па горадзе, якую зладзіў для гасцей сябра Рады УЗВ Уладзімір Рунге, адбылася сумесная навагодняя вечарына.

Яе ўдзельнікі абмяняліся падарункамі, падрыхтавалі сумесныя музычныя віншаванні.

Сябры Рады УЗВ падрыхтавалі таксама для сваіх калег пачастунак.

Дамова аб супрацы паміж  УЗВ і універсітэтам імя Чобата была падпісаная яшчэ ў 2015 г.

Студэнты з Гродна некалькі разоў па запрашэнні калег з Вільні удзельнічалі ў аздараўленча-спартыўных летніках у Паланзе, фестывалях творчасці ў Вільні.

Партнёрамі “Універсітэту Залатога Веку” у Літве з’яўляюцца таксама такія ж універсітэты з Мар’ямпале і Каўнаса.

Яшчэ запісы