Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

25 студзеня на чарговай агульнай лекцыі адбыліся выбары Рады УЗВ.

Упершыню Рада УЗВ была абрана ў 2011 годзе, з таго часу гэта  галоўны орган самакіравання слухачоў праграмы. Рада УЗВ працуе для забеспячэння якасці праграмы, а таксама эфектыўнага ўзаемадзеяння паміж слухачамі і кіраўніцтвам праграмы.

Перад працэдурай выбараў Ларыса Кіркевіч, старшыня Рады, прадставіла справаздачу і распавяла пра дзейнасць сябраў Рады за папярэднія два гады.

Пасля справаздачы слухачы УЗВ прапаноўвалі кандыдатаў, якіх яны хацелі б бачыць ў складе Рады.

У спісе апынулася 15 кандыдатаў, чатыры з іх узялі самаадвод.

У выніку ў склад абноўленай Рады увайшлі 11 студэнтаў праграмы:

  • Ларыса Кіркевіч
  • Таццяна Таранка
  • Ларыса Ганчар
  • Тамара Герасіменка
  • Людміла Быльская
  • Уладзімір Рунге
  • Ала Зайко
  • Таццяна Халянкова
  • Мікалай Халянкоў
  • Ала Дзянісенко
  • Аліцыя Гацілава

 

Рада УЗВ 2018-2020 і кіраўнікі УЗВ

Ужо на наступным тыдні адбудзецца паседжанне абноўленай Рады, дзе будуць перагледжаныя абавязкі сябраў  і запланавана праца на бліжэйшы час.

У канцы агульнай лекцыі сябры Рады выбралі старшыню праўлення. Ёй зноў стала Ларыса Кіркевіч, за яе адзінагалосна прагаласавалі сябры Рады.

Момант галасавання за старшыню Рады УЗВ

Таксама на агульнай лекціі Аліцыя Гацілава, сябра Рады, пачала збор грошаў для жывёлаў, якія знаходзяцца ў прытулку “Адданае сэрца”. Акрамя грошаў можна прыносіць корм, цацкі для жывёлаў, рэчы, якія можна будзе ахвяраваць на подсцілкі для жывёлаў. Збор грошаў і рэчаў працягнецца да  9 лютага.

Наступная агульная лекцыя адбудзецца 8 лютага. Гэта будзе пастаноўка ад тэатральнай студыі УЗВ. Пра месца правядзення будзе паведамлена пазней, сачыце за абвесткамі.

Яшчэ запісы