Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Круглы стол для спецыялістаў і валанцёраў арганізавалі прадстаўнікі ГДА “Гарадзенскі дзіцячы хоспіс” з нагоды міжнароднага Дня валанцёраў, які адзначаецца 5 снежня ва ўсім свеце.

У мерапрыемстве прынялі удзел сябры Рады Ларыса Кіркевіч і Таццяна Таранка, якія прадставілі досвед УЗВ у працы з валанцёрамі.

Асноўнай мэтай правядзення такога Круглага стала быў абмен досведам паміж арганізацыямі, якія запрашаюць валанцёраў далучацца да сваёй дзейнасці. У Круглым стале таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Дзіцячага хоспісу, Беларускага Чырвонага Крыжу, валанцёрскага абяднання “Цэнтр дапамогі жыццю”,  валанцёрскіх атрядаў сярэдніх школ нумар 12 і 34. Удзельнікі абмяняліся досведам сваёй працы, распавялі пра свае арганізацыі, абмеркавалі напрамкі сумеснай дзейнасці.

Таццяна Таранка Ларыса Кіркевіч падчас абмеркаванняў

Ларыса Кіркевіч, старшыня Рады УЗВ, падзялілася сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства:

Я ўпершыню пабывала ў дзіцячым хоспісе і была вельмі ўражана агульным жаданнем працаваць, развівацца, вялікім удзелам валанцёраў у арганізацыі мерапрыемства. Удзел у Круглым стале дапамог нам наладзіць кантакты з “Цэнтрам дапамогі жыццю”, а таксама мы былі запрошаны распавесці пра дзейнасць УЗВ у школах і працаваць над сумеснымі праектамі

Яшчэ запісы