Вэбінар «Стратэгіі і досвед гарадоў, прыязных да сталых людзей: перспектыва ўладаў»

Вэбінар «Стратэгіі і досвед гарадоў, прыязных да сталых людзей: перспектыва ўладаў»

Gail Kohn

31 ліпеня прадстаўніца «Універсітэта Залатога Веку» паўдзельнічала ў вэбінары, на якім сп. Гейл Кон дзялілася ўласным досведам пераўтварэння Вашынгтону ў горад, прыязны для сталых людзей.

У вэбінары прынялі ўдзел больш за 150 чалавек з усяго свету.

Акрамя стандартных 8 асноўных рысаў гарадоў, прыязных для сталых людзей (ГПСЛ), вашынгтонцы дадалі да свайго стратэгічнага плану яшчэ дзве сферы, важныя для мясцовай супольнасці: Падрыхтаванасць да надзвычайных сітуацый ды ўстойлівасць да знешніх уздзеянняў, а таксама Жорсткае абыходжанне, прыніжэнне і падман у адносінах да сталых людзей.

10 сфераў, Вашынгтон

На стадыі даследвання і ацэнкі сітуацыі ў горадзе прадстаўнікі з Вашынгтону рабілі сустрэчы і фокус групы з мясцовымі сталымі людзьмі, асаблівую ўвагу надаючы немабільным і маламабільным людзям. На такіх сустрэчах высвятлялі рэальна існуючыя патрэбы сталых людзей, каб скіраваць стратэгію на іх задавальненне.

Цікавую ініцыятыву вашынгтонцы рэалізавалі разам з мясцовымі студэнтамі – склалі своеасаблівую інтэрактыўную мапу горада з цікавымі месцамі ў горадзе і кропкамі сервісу, якімі карыстаюцца сталыя людзі. Такім чынам студэнты маглі не толькі бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй сваёй мясцовасці, пазбіраць вусныя ўспаміны сталых гараджан, але і наладзіць міжпакаленчы дыялог.

У прыцягненні бізнэсу да падрымкі статэгіі вядучая вэбінару параіла ў першую чаргу кіравацца тымі паслугамі і таварамі, якімі ўжо карыстаюцца сталыя людзі.

Цікава, што, па словах спадарыні Кон, у выніку прыняцця стратэгіі «Горада, прыязнага да сталых людзей», практычна не ўзнікла патрэбы ў прыцягненні новых бюджэтных сродкаў на яе рэалізацыю. Бо насамрэч, расходы на паляпшэнне ўмоваў жыцця сталых людзей запланаваныя бадай у любым мясцовым бюджэце, галоўнае ў такой стратэгіі — каб мясцовыя ўлады сфакусавалі сваю ўвагу менавіта на патрэбах сталых жыхароў.

Вэбінар праходзіў у межах серыі вэбінараў, арганізаваных Міжнароднай федэрацыяй па сталенні ў супрацы з Grantmakers In Aging (GIA). У гэтым годзе ўжо адбыліся вэбінары на тэму «Як заахвоціць уплывовых асобаў да стварэння ўстойлівых гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей» (1 красавіка) і «Гарады, прыязныя да стылых людзей — навучальныя кейсы» (2 чэрвеня).

Падпісацца на навіны і атрымліваць запрашэнні на наступныя бясплатныя вэбінары можна па спасылцы.

Усе вэбінары адбываюцца на ангельскай мове.

Ганка Барадзіна

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.