Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Удзел у распрацоўцы Стратэгічнага дакумента міжнароднай геранталагічнай сеткі AgeNet бралі і прадстаўнікі праграмы “Універсітэт Залатога Веку”.

Сетка «AgeNet International» была створана ў 2005 годзе. Сёння ў яе склад уваходзяць больш за 50 арганізацый, якія прадстаўляюць 10 краін: Кыргызстан, Расію, Казахстан, Арменію, Грузію, Азербайджан, Туркменістан, Таджыкістан, Узбекістан і Беларусь. Ад нашай краіны ў склад Сеткі ўваходзіць Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар“.

Удзельнікі канферэнцыі AgeNet International, якая адбылася ўвосень 2018 г. у Бішкеку (Кыргызстан)

Распрацаваная Дарожная карта AgeNet прадугледжвае каардынацыю працы па дасягненні наступных стратэгічных задач:

– павышэнне якасці і даступнасці сацыяльных паслуг для сталых грамадзян праз ўдасканаленне заканадаўства і ўкараненне сучасных тэхналогій;

– падтрымка ўрадаў краін у правядзенні структурных рэформаў у сферы кіравання сацыяльнай абаронай і дзяржаўнымі фінансамі з улікам інтарэсаў сталых людзей;

– забеспячэнне поўнай інтэграцыі і ўдзелу сталых людзей у жыцці грамадства і дзяржавы, уключаючы падрыхтоўку і прыняцце рашэнняў;

– павышэнне патэнцыялу сталых людзей (сацыяльнага, працоўнага, палітычнага, маральнага і г.д.);

– ініцыяванне і садзейнічанне распрацоўцы палітык і ўключэння ў іх пытанняў старэння;

– ініцыяванне стварэння міждзяржаўнай платформы «Актыўнае даўгалецце»;

– павышэнне патэнцыялу Сеткі і яе сябраў.

Поўную версію дакумента можна паглядзець ніжэй.

Яшчэ запісы