Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

На агульнай лекцыі 12 красавіка студэнтаў праграмы “Універсітэт Залатога Веку” чакае сустрэча з Амбасадаркай Швецыі ў Беларусі Крысцінай Юханесан.

Спадарыня Крысціна распавядзе пра жыццё ў Швецыі, пра дыпламатыю і адкажа на пытанні студэнтаў.

 Таксама ў праграме прагляд фільма “Стогадовы стары, які вылез праз акно і знік” – камедыі Фелікса Хенгрэна, 2013.

kinopoisk.ru

У дзень свайго стагоддзя Алан Карлсан вылазіць праз акно дома састарэлых і пускаецца ў падарожжа, дзе яго чакаюць неверагодныя сустрэчы і падзеі. І хутка гледачу становіцца зразумела, што ўсё жыццё старога – гэта суцэльныя прыгоды. У розны час той быў знаёмы з Трумэнам, Сталіным, Рэйганам і нават здолеў паўплываць на гісторыю ХХ стагоддзя, застаўшыся пры гэтым самім сабой.

Сустрэча адбудзецца па адрасе вул. Будзёнага, 48а-100. Пачатак у 11.00.

Яшчэ запісы