Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News
Індэкс якасці старэння

Такія дадзеныя вынікаюць з Глабальнага індэксу ЭйджВотч 2013, які будзе афіцыйна прэзентаваны 1 кастрычніка ў Міжнародны дзень сталых людзей. Месца краін у рэйтынгу вызначалася з пункту гледжання матэрыяльнага дабрабыту сталых людзей, стану іх здароўя, магчымасцяў для працы і адукацыі, а таксама наяўнасці спрыяльнага для сталых людзей фізічнага асяроддзя.

Даследваннем, распрацаваным Хэлпэйдж Інтэрнэшнл пры падтрымцы Фонда ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) былі ахопленыя 91 краіна, у якіх жыве 89% сталых людзей свету.

Як адзначае Сільвія Стэфаноні, Галоўны выканаўчы дырэктар ХэлпЭйдж Інтэрнэшнл:

– даючы нам лепшае разуменне якасці жыцця мужчын і жанчын у працэсе іх старэння, гэты новы Індэкс дапаможа нам засяродзіць нашу ўвагу на тым, дзе справы ідуць добра і дзе мы павінны паляпшаць сітуацыю”.

Дастаткова нізкае месца Беларусі абумоўлена кепскай пазіцыяй у рэйтынгу стану здароўя сталых людзей. Па гэтым паказчыку нашая краіна займае аж 80 (з 91-го) месца, саступаючы, да прыкладу, Украіне, Расіі, Малдове, Гватэмале, Грузіі, Албаніі.

Самую высокую пазіцыю (44-ю) ў Індэксе Беларусь мае па рэйтынгу матэрыяльнага дабрабыту сталых людзей. Да прыкладу, у суседніх Літвы і Украіны тут адпаведна 50-е і 62-е месцы.

З поўнай версійя Індэкса (па-ангельску) можна пазнаёміцца ў прапануемай намі ніжэй публікацыі. Для яе прагляду ў зручным для вас памеры “клікніце” яе, навёўшы курсор.

Прапануем вашай увазе таксама іншую цікавую інфаграфіку:

Яшчэ запісы