Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

20 сакавіка слухачы клуба “Жывапіс” разам з выкладчыцай Ганнай Чуканавай наведалі выставу  ў галерэі Тызенгаўза “Каляровыя анёлы”.

– Выстава “Каляровыя анёлы” дзейнічае з 14 сакавіка па 3 красавіка, – кажа дырэктар галерэі Тызензаўза Вольга Бабінская.

Дырэктар галерэі Тызенгаўза Вольга Бабінская

Выстава змяшчае працы беларускіх і польскіх мастакоў, якія жывуць у Беларусі. “Каляровыя анёлы” карыстаюцца дастатковай папулярнасцю, асабліва на выходных, і з-за гэтага, – звяртае ўвагу Вольга, – выстава будзе прадоўжана на некалькі дзён”.

Разнастайнасць “Каляровых анёлаў”

Слухачам спадабалася выстава, яны з цікавасцю разглядалі і бралі сабе за прыклад многія працы мастакоў.

Слухачы клуба “Жывапіс” вучацца на прыкладах

“Выстава вельмі цікавая: абавязвае паглядзець, падумаць” – дзеліцца сваім меркаваннем выкладчыца клуба  УЗВ “Жывапіс” Ганна Чуканава.

Сваімі развагамі па выставу таксама падзялілася студэнтка курса “Жывапіс” Зінаіда Лойка.

Больш фотаздымкаў глядзіце па спасылцы

Віялета Лось
Фота аўтаркі

 

Яшчэ запісы