Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Міністэрства сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы прадставіла канцэпцыю новай праграмы, якая апісвае дзеянні па паляпшэнні якасці жыцця сталых палякаў да 2030 г.

Праграма апісвае шэраг прыярытэтаў у межах гэтай праграмы:

1. Фармаванне пазітыўнага ўспрымання сталых людзей у грамадстве;

2. Удзел у грамадскім жыцці і падтрымка ўсіх формаў грамадскіх, сацыяльных, культурных, мастацкіх і спартыўных мерапрыемстваў;

3. Стварэнне магчымасцяў для рэалізацыі патэнцыялу сталых людзей як актыўных удзельнікаў эканамічнага жыцця і ўдзельнікаў рынку працы;

4. Падтрымка здароўя і папулярызацыя здаровага ладу жыцця, прафілактыка захворванняў, доступ да дыягностыкі, лячэння і рэабілітацыі;

5. Павышэнне фізічнай бяспекі – прадухіленне гвалту ў дачыненні да сталых людзей;

6. Стварэнне ўмоў для салідарнасці і інтэграцыі паміж пакаленнямі;

7. Адукацыя ў інтарэсах людзей сталага веку (падрыхтоўка медыцынскага персаналу), а таксама адукацыя саміх сталых людзей.

Адметнасцямі новай сацыяльнай палітыкі да сталых людзей у Польшчы з’яўляеца імкненне да змяншэння залежнасці сталых людзей ад іншых, забеспячэнне лепшага доступу да медыцынскага абслугоўвання, рэабілітацыі і дагляду за хворымі з улікам патрэбаў сталых людзей, умацаванне сеткі інстытуцыянальных паслуг, сістэма падтрымкілюдзей, якія даглядаюць за сталымі людзьмі ў дзяржаўных установах.

У 2016 г. колькасць сталых людзей (вышэй за 65 год) у Польшчы складала 16,4%.

У 2035 г. гэтая лічба складзе 24,4% насельніцтва.

PS do roku 2030 – 25.01 ostatnia

Нагадаем, што ў пачатку 2018 г. сваю Стратэгію здаровага і актыўнага даўгалецця прыняла Украіна.

Сваю Стратэгію дзеяняў у інтарэсах старэйшага пакалення мае таксама Расія.