Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Лічыце беларускую мову роднай? А ці ведаеце яе? Вучылі толькі ў школе, ды цягам часу ўсё забылася? Ёсць на гэты конт комплексы, боязь выкарыстання мовы ў паўсядзённым жыцці? Калі хоць на адно з пытанняў Вы далі станоўчы адказ, значыць, час заняцца пераадоленнем нейкіх моўных бар’ераў.

Прапануем вам курс, дзе можна будзе не толькі ўспомніць, папрыктыкаваць і, што важна, удасканаліць родную мову, але і нязмушана, весела бавіць час, знайсці сяброў-аднадумцаў. З намі вы пераадолееце прыпісаны выключна беларусам комплекс “трасянкамоўнасці”. Разам мы будзем шукаць найлепшыя сродкі выражэння вольнай думкі менавіта на роднай мове; папрыктыкуемся размаўляць на абсалютна розныя тэмы, тым самам пашыраючы кругагляд; папоўнім лексічны запас.

У праграме курса: абмеркаванне моўных пытанняў, чытанне тэкстаў, праслухоўванне музычных твораў на роднай мове ў жывым выкананні; прагляд відэаролікаў, тэматычныя гульні, конкурсы і шмат іншага, што дапаможа прыгожай беларускай мове раскрыцца перад вамі па-іншаму.

Пачатак заняткаў: 8 кастрычніка 2018 г.

Працягласць курса: кастрычнік 2018 г – красавік 2019 г.

Перыядычнасць: 1  раз на тыдзень па 1,5 гадзіны

Заняткі будуць праходзіць кожны аўторак (пачатак у 11.00)

Дзе: вул. Будзёнага, 48а-86

Памер групы:  ад 10 да 12 чалавек