Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Запрашаем на курс, тых, хто ўжо ўмее працаваць на кампутары, але хоча больш даведацца аб сусветнай сетцы Інтэрнэт і яе магчымасцях для развіцця, камунікацыі і адпачынку!

Вы будзеце ўмець: карыстацца здымнымі носьбітамі інфармацыі, самастойна шукаць інфармацыю ў пошукавіках, працаваць з вынікамі пошуку, мець зносіны ў сацыяльных сетках, праграме “Skype” і па электроннай пошце, спампоўваць файлы з сеткі Інтэрнэт.

Інтэрнэт стане надзейным памочнікам у Вашым жыцці! Працаваць у Інтэрнэце самастойна Вам па сілах!

Працягласць курса: 3 месяцы (10 заняткаў)

Перыядычнасць: 1 раз у тыдзень

Выкладчык: Анатоль Новік. Анатоль ужо год вучыць карыстацца смартфонамі і планшэтамі слухачоў УЗВ, ведае пра кампутары, смартфоны і планшэты амаль усе, любіць карыстацца і вывучаць сучасную тэхніку, сочыць за ўсімі апошнімі навінкамі гаджэтаў і тэхналогій. Мае вышэйшую адукацыю.

 

Заняткі будуць праходзіць па аўторках а 17:00
Дзе: вул. Будзёнага, 48а – 63.
Колькасць слухачоў: да 15 чалавек.