Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Запрашаем у наш клуб усіх аматараў смачна і з задавальненнем гатаваць, усіх, хто жадае падзяліцца сваімі кулінарнымі сакрэтамі і даведацца сакрэты іншых.

Вы даведаецеся шмат новых рэцэптаў, пазнаёміцеся з кухнямі еўрапейскіх краін, навучыцеся прыгожа сервіраваць стол і афармляць стравы.

У праграме курса стравы польскай, італьянскай, французскай, скандынаўскай кухняў, абмен любімымі рэцэптамі блюдаў з мяса і рыбы, дэсертаў, салатаў і соусаў, вегетарыянскія стравы.

Пачатак заняткаў: 26 кастрычніка 2017 г.

Працягласць курса : кастрычнік, 2017 г. – красавік, 2018 г.

Перыядычнасць: адзін раз у два тыдні, па 1,5 гадзіны

Заняткі будуць праходзіць па чацвяргах, у 11:00

Дзе: вул. Будзённага, 48а-86

Памер групы (колькасць навучэнцаў):  ад 8 да 20 чалавек

Выпускным праектам навучэнцаў клуба стане выданне набору паштовак з аўтарскімі рэцэптамі і фотаздымкамі прыгатаваных страваў.

Асабліва вітаюцца ў клубе мужчыны! Вы ў нас – залатыя!