Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Арт-тэрапія – далікатны інструмент, які дазваляе чалавеку сустрэцца з самім сабой і дапамагаць сабе праз выяўленчае мастацтва.

Маляваць – значыць дапамагаць сабе, быць сабе дарадцам, псіхолагам і доктарам. Пачніце маляваць нават калі Вы ніколі раней гэтага не рабілі. Стаць хуткай дапамогай сабе – рэальна.

У працэсе навучання:

  • Вы навучыцеся простым тэхнікам зняцця напружання, раздражнення, стомленасці, злосці, агрэсіі, незадаволенасці сабой, гэта значыць навучыцеся эфектыўным, бяспечным спосабам гарманізацыі і балансавання сваіх эмацыйных станаў;
  • даведаецеся як працуе гэты інструмент – маляванне;
  • усведамляеце і адчуеце на сабе гаючыя магчымасці колеру;
  • адкрыеце сабе самога сябе і навучыцеся лепш разумець свае пачуцці, патрэбы, эмоцыі, а значыць і навакольных Вас людзей;
  • будзеце дапамагаць сабе самі і, пры гэтым ствараць свае ўласныя творчыя работы;
  • разовьёте інтуіцыю і творчыя рэсурсы.

Пачатак заняткаў: 8 кастрычніка 2018 г.

Працягласць курса : кастрычнік, 2018 г. – красавік, 2019 г.

Перыядычнасць: 1 раз на два тыдні, па 1,5 гадзіны

Заняткі будуць праходзіць па серадах у 11:00

Дзе: вул. Ціміразева, 10/1-31

Памер групы (колькасць навучэнцаў): да 12 чалавек