Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Калі Вас цікавіць усё новае, калі вы любіце рухацца, але хуткі тэмп не для вас, то запрашаем на заняткі па Самадэва-ёзе. Гэты курс прызначаны: для мужчын і жанчын ва ўзросце ад 3 да 99 гадоў любога ўзроўню фізічнай падрыхтоўкі; для тых, каму па душы плаўныя і гарманічныя рухі пад музыку; для тых, каму хочацца павялічыць рухомасць суставаў мяккімі негвалтоўнымі метадамі.

Праз практыку рухаў Самадэва-ёгі Вы зможаце:

  1. Гарманізаваць працу цягліц, у выніку з’явіцца дастатковы цягліцавы тонус і знікне лішняе напружанне ў целе.
  2. Павялічыць рухомасць суставаў – гэта надасць гнуткасць целу і лёгкасць паходцы.
  3. Прывесці ў раўнавагу энергетычную сістэму, што спрыяе прыкметнаму паляпшэнню самаадчування і здароўя.
  4. Праз саманазіранне пачаць бачыць сябе звонку, што дазволіць чалавеку ўсведамляць сябе, быць з самім сабой у суладдзі.

У праграму курса ўключаны рухі і танцы, якія выконваюцца пад музыку. Гэтыя рухі і танцы выкладаюцца ў Свабодным універсітэце Самадэва (Францыя). Яго заснавальнік – Ідрыс Лаор, пасля падарожжаў па Усходзе спалучыў традыцыйную ўсходнюю мудрасць з сучаснымі ведамі заходніх навук і адаптаваў іх пад патрэбы сучасных людзей.

Пачатак заняткаў: 8 кастрычніка 2018 г.

Працягласць курса : кастрычнік, 2018 г. – красавік, 2019 г.

Перыядычнасць: 1 раз на два тыдні, па 1,5 гадзіны

Заняткі будуць праходзіць па серадам у 13:00

Дзе: вул. Будзёнага 48а – 63

Памер групы (колькасць навучэнцаў):  да 12 чалавек