Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Калі Вас прываблівае зорнае неба і астранамічныя з’явы, а слова “філасофія” не толькі не страшыць, а наадварот – выклікае асалоду і жаданне паглыбіцца ў сэнсы рэчаіснасці, а матэматыка ўспрымаецца як своеасаблівая і да таго ж самадастатковая мова, якая выключна мадэлюе і феномены, і ноўмэны дваістай (аб’ектыўна-суб‘ектыўнай, матэрыяльна-інфамацыйнай) рэальнасці, а культура цалкам увасабляе сабой (як і ісціна) трыадзінства: “Навука-Мастацтва-Рэлігія” – і адсюль Вам надта блізкія літаратура (асаблівая паэзія!), выяўленчае мастацтва і музыка, абавязкова запісвайцеся на нашы астранамічныя заняткі “Сусвет і неба: ад філасофіі да практыкі” – ЯНЫ МЕНАВІТА ДЛЯ ВАС!

Ад удзелу ў курсе Вы:

  • будзеце ведаць адно з сучасных вызначэнняў НЕБА.
  • засвоіце асноўныя паняцці адной з сучасных філасофскіх канцэпцый, якую ўмоўна можна назваць філасофія цэласнага падыходу (у галіне анталогіі гэта матэрыяльна-інфармацыйная, аб’ектыўна-суб‘ектыўная РЭАЛЬНАСЦЬ як ЦЭЛАСНАСЦЬ; у галіне гнасеалогіі гэта ноўмэн і феномен).
  • атрымаеце (ці значна паглыбіце) уласныя канкрэтныя ўяўленні аб астраноміі як навуцы і яе месцы сярод іншых навук
  • засвоіце (ці істотна ўдакладніце) асновы гармоніі свету
  • засвоіце (ці пераасэнсуеце) асноўныя паняцці Нябеснай сферы і законы Нябеснай механікі
  • выпрацуеце (ці замацуеце) уласны навык карыстання з Рухомай мапай зорнага неба і зорным атласам
  • атрымаеце здольнасць самастойна і ўпэўнена арыентавацца на зорным небе
  • навучыцеся арыентавацца па Сонцу і зоркам у прасторы і часе, а таксама суадносіць на зорным небе нябесныя з’явы (феномены) і нябесныя целы (ноўмэны).

Пачатак заняткаў: 8 кастрычніка 2018 г.

Працягласць курса : кастрычнік, 2018 г. – красавік 2019 г.

Перыядычнасць: 1 раз на два тыдні, па 1,5 гадзіны

Заняткі будуць праходзіць па пятніцам у 9:00

Дзе: вул. Будзёнага 48а-63

Памер групы (колькасць навучэнцаў):  15-20 чалавек