Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Электронныя дэвайсы – неад’емная частка ў жыцці кожнага з нас. Запрашаем вас на курс, дзе вы зможаце навучыцца карыстацца тэлефонам або планшэтам без асаблівых цяжкасцяў.
Пасля заканчэння курса Вы:
– зможаце выкарыстоўваць базавыя праграмы Вашай прылады, загружаць праграмы, усталёўваць і выкарыстоўваць іх;
– мець зносіны са сваімі сваякамі або сябрамі без званкоў, самастойна адпраўляць розную інфармацыю з дапамогай сацыяльных сетак;
– зможаце слухаць сваю любімую музыку або глядзець любімы серыял;
– навучыцеся выкарыстоўваць карту падчас падарожжаў.

У праграме:
– Як выкарыстоўваць асноўныя праграмы на кампутары;
– Як спампаваць, усталяваць і выкарыстоўваць новыя праграмы;
– Як знаходзіць / адкрываць / атрымліваць навіны свету, Беларусі, Гродна;
– Як выкарыстоўваць электронную пошту, сацыяльныя сеткі і рабіць пошукавыя запыты.
Працягласць курса: 2 семестра
Перыядычнасць: 1 раз на тыдзень

Выкладчык: Вольга – жыццярадасны і пазітыўны чалавек. Любіць дзяліцца цікавымі гісторыямі са сваіх падарожжаў; вельмі любіць чытаць кнігі, слухаць музыку і глядзець фільмы. Вольны час праводзіць з сябрамі, вывучае мовы і пазнае нешта новае. Дэвіз: “хто валодае інфармацыяй, той валодае светам”.

Заняткі будуць праходзіць па пятницах у 17:00
Дзе: вул. Будзёнага, 48а – 63.
Колькасць слухачоў: 3-20 чалавек.