Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Дапаможнік з’яўляецца кампіляцыяй перакладу з ангельскай мовы двух асноўных дакументаў, створаных Сусветнай Арганізацыяй Аховы Здароўя – Global age-friendly cities: a guide, 2007 (раздзелы з апісаннем 8 асноўных рысаў прыязнасці да сталых людзей) і A guide to using core indicators: measuring the age-friendliness of cities, 2015 (раздзелы пра апісанне індыктараў і іх развіццё).

Таксама ён утрымлівае карысныя спасылкі на гарадскія планы, апісанне дэмаграфічнай сітуацыі ў Беларусі і Рэзалюцыю міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей: на шляху да распрацоўкі планаў дзеянняў па пытаннях старэння”, рэкамендацыі з якой могуць быць выкарыстаныя пры стварэнні гарадскіх планаў для беларускіх гарадоў.

Дапаможнік факусуецца на тым, як правесці даследаванне 8 асноўных сфераў гарадскога жыцця, ад якіх залежыць якасць жыцця сталых людзей, а менавіта: здароўе і дабрабыт, вулічная прастора і будынкі, транспарт, жытло, павага і сацыяльная ўключанасць, грамадскі ўдзел, занятасць, удзел у жыцці грамадства, падтрымка супольнасці, ахова здароўя, камунікацыя ды інфармацыя.

Дапаможнік будзе дасланы ў арганізацыі, якія займаюцца пытаннямі адстойвання інтарэсаў сталых людзей і можа быць выкарыстаны гэтымі арганізацыямі як для планавання кампаній і мерапрыемстваў, накіраваных на прасоўванне інтарэсаў сталых людзей, так і для распрацоўкі адукацыйна-асветніцкіх праграм у інтарэсах сталых людзей.

Дапаможнік перакладзены ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, дызайн – Валерыя Валкагонава.