Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Запрашаем слухачоў УЗВ на другую агульную лекцыю 25 кастрычніка. Нас чакае сустрэча з Вольгай Шатыка – лекарам з Мінска, якая з’яўляецца прыхільніцай здаровага ладу жыцця і жыве пад дэвізам “Даўгалецце без нямогласці”.

На лекцыі не будзе гаворкі пра хваробы, іх сімптомы і лячэнне, пра народныя сродкі, дрэнную медыцыну і няветлівых лекараў, бо, па словах Вольгі,  кожны сам адказвае за якасць свайго жыцця.

Вольга упэўнена, што медыцына падаравала кожнаму з нас 20-25 гадоў жыцця, і якімі яны будуць – залежыць толькі ад нас. Размова пойдзе пра стратэгіі даўгалецця без нямогласці: харчаванне, спажыванне вады, фізічную актыўнасць, супрацьдзеянне стрэсам, гігіену бытавых рухаў, сон, падтрыманне эмацыйнай раўнавагі і стварэнне свайго сацыяльнага асяроддзя.

 

Вольга Шатыка, фотаздымкі са cтаронкі на Facebook

Вольга Шатыка (на здымку вышэй) нарадзілася 1 студзеня 1949 года ў Мінску. Лекар, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт кафедры медыка-сацыяльнай экспертызы і рэабілітацыі БелМАПА. Мае 40 гадоў медычнага стажу, з якіх 30 гадоў – выкладчыцкага, цяпер на пенсіі. Вядзе блог у Instagram, які паспяхова развіваецца (1045 падпісчыкаў за 4 месяцы). У апошні час працуе мадэллю 60+.

Яшчэ запісы