Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

12 красавіка адбылася сустрэча слухачоў УЗВ з амбасадаркай Швецыі ў Беларусі Крысцінай Юханесан.

Сустрэча прайшла ў нефармальнай абстаноўцы – спадарыня Крысціна распавяла пра краіну, пра сваю дзейнасць у якасці амбасадаркі, а потым адказала на пытанні слухачоў УЗВ.

Спадарыня Крысціна заўважыла пасля сустрэчы, што была прыемна ўражана якасцю пытанняў слухачоў, яна не чакала, што студэнты УЗВ настолькі глыбока падыходзяць да тэмаў і так імкнуцца ва ўсім разабрацца.

У якасці падарунка спадарыня Крысціна пакінула студэнтам УЗВ фільм “Стогадовы стары, які вылез праз акно і знік”, камедыю Фелікса Хенгрэна, 2013.

Ад імя ўсіх слухачоў УЗВ Тамара Герасіменка, сябра Рады УЗВ, падарыла ляльку Люсю, якую яна зрабіла адмыслова ў падарунак спадарыне Крысціне.

Амбасадарка Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан з падарункам ад студэнтаў УЗВ. Фотаздымак Вольгі Корсун

Таксама на сустрэчы адбылася яшчэ адна добрая справа – слухачы УЗВ сабралі грошы на пачастункі жыхарам Мураванскага інтэрнату. Усяго было сабрана 95 рублёў, на іх сябры Рады набудуць пірагі і салодкасці, якія павязуць у Мураванку 13 красавіка. Наведваць людзей, якія пастаянна пражываюць у інтэрнаце, стала добрай традыцыяй слухачоў УЗВ – два разы на год яны прыязджаюць у Мураванку са святочным канцэртам і пачастункамі.

Яшчэ запісы