Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Вось ужо амаль цэлы навучальны год ва УЗВ Святлана Пінчук вядзе два новых курса “Дызайн інтэр’ера” і “Курс добраўпарадкаванне і азеляненне вашага прысядзібнага ўчастка”.

Татяцца Таранка, слухачка курса “Дызайн інтэр’ера” падзялілася сваімі уражаннямі: ” На занятках мы даведаліся пра новыя тэхнікі прыкладнога мастацтва.  Мы робім падарункі сваякам і знаёмым і змяняем некаторыя элементы сваіх інтэр’ераў. Яшчэ Святлана нам прапануе тэхнікі для развіцця крэатыўнасці і творчых здольнасцей. Мне падаецца, што гэта палепшыла якасць майго жыцця і хуткасць прыняцця рашэння кожны дзень.”

 

 

“На занятках мы ўцякаем ад Альцгеймера”, – дадае Тамара Герасіменка. “Сталі па іншаму глядзець на інтэр’ер у сябе дома. І задумаліся, што можна змяніць”, – падвяла вынікі Леакадзія Федасюк.

 

 

Усе веды, атрыманыя на занятках “Курса добраўпарадкаванне і азеляненне вашага прысядзібнага ўчастка” слухачы прымяняюць на практыцы.

Напрыклад, Галіна Міхеева плануе гэтым летам на сваім лецішчы “зрабіць новы душ і выграбную яму, выкарыстоўваючы старыя колы”. Таццяна Белуш будзе рабіць “альпійскую горку і пярголу для вітковых кветак”.

 

 

Гісторыя Святланы Касперовіч увогуле не звычайная. Яна пачала займацца на курсе яшчэ не маючы свайго лецішча. За гэты час яна змагла ажыццявіць сваю мару і набыла сваё летішча. І цяпер збіраецца ўсе набытыя за навучальны год веды прымяніць на практыцы.

 

Яшчэ запісы