Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

13 лютага слухачы УЗВ крыху бліжэй пазнаёміліся з індыйскай культурай, а таксама з аюрведай.

Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы. Лана і Вітаўт Руднікі распавялі пра сваю вандроўку ў Індыю, пра індыйскія традыцыі і святы, пра цудоўных індыйскіх людзей. Асобнай часткай аповеду было падрабязнае апісанне аюрведычнай клінікі, у якой вядучыя сустрэчы праходзілі панчакарму – працэдуру ачышчэння цела. Лана і Вітаўт падрабязна распавялі пра персанал, які працуе ў клініцы, пра працэдуры і ежу, а таксама пра аюрведу.

Прысутныя мелі магчымасць атрымаць падарункі за адказы на пытанні пра аюрведу і Індыю.

А напрыканцы сустрэчы ўдзельнікаў чакалі пачастункі з Індыі: амла, разынкі, масала-гарбата і чапаці з мёдам.

Сустрэча адбылася ў межах працы клуба падарожнікаў.

Яшчэ запісы