Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

29 сакавіка адбылася агульная лекцыя, прысвечаная калекцыянаванню.

Запрошаны госць Віктар Какарэка, апантаны калекцыянер, старшыня праўлення ГА “Беларускае нумізматычнае таварыства”, прачытаў лекцыю пра грошы і маркі на Гродзеншчыне падчас Першай сусветнай вайны.

Таксама ён прынёс паказаць каштоўныя экспанаты сваёй калекцыі: залатыя, срэбныя і бронзавыя манеты канца XIX стагоддзя, маркі, пашпарты, а таксама старыя фотаздымкі.

Віктар проста гадзінамі можа распавядаць пра сваё захапленне і дзяліцца гісторыямі кожнай рэчы ў сваёй калекцыі.

Свае калекцыі прынеслі таксама слухачкі УЗВ Тамара Паўловіч і Любоў Зорына.

Тамара Паўловіч, геолаг па адукацыі, прынесла частку сваёй хатняй калекцыі камянёў, сярод якіх ёсць цікавыя камні з Крыма і нават кавалак лавы з Пампеі. Любоў Зорына, мастацтвазнаўца, паказала сваю калекцыю вышыўкі і кампазіцыі са старых тканін і карункаў.

Яшчэ запісы