Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Валанцёрка Цэнтру Міжпакаленчага Паразумення Зінаіда Лойка падзялілася ведамі і досведам догляду немабільных і маламабільных сталых людзей на трэнінгу 1 сакавіка.

Удзельніцы трэнінгу (валанцёры ЦМП, слухачы “Універсітэту Залатога Веку”, іншыя зацікаўленыя асобы) падчас трэнінгу змаглі даведацца пра віды і прычыны існультаў, як зразумець, што ў чалавека – інсульт, як дапамагчы на месцы і як даглядаць за тымі, хто страціў мабільнасць пасля перанесенага інсульта.

Удзельніцы таксама дзяліліся сваім уласным досведам.

“Гэта вельмі важная тэма, і нават калі вам пашчасціла ніколі з гэтым не сутыкацца, гэта варта ведаць, каб быць гатовымі,” – кажа ўдзельніца трэнінгу, Галіна.