Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Некалькі дзесяткаў слухачоў “Універсітэту Залатога Веку” узялі ўдзел у зборы сродкаў на памперсы для людзей, якія знаходзяцца ў Мураванскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце.

Ініцыятаркай гэтай акцыі ў час нашай традыцыйнай “Школы добрых справаў” стала Крысціна Панасюк (на здымку ўверсе злева).

Дзякуючы яе энергіі і старанням да акцыі падключыліся многія іншыя слухачы, у выніку чаго было сабрана больш за 2 міліёны рублёў. На гэтыя грошы было куплена 9 упаковак памперсаў для дарослых. Яшчэ адну пачку прынесла адна са студэнтак УЗВ.

памперсы для Мураванкі

2 снежня ўсё гэта было адвезена ў дом-інтэрнат, супрацоўнікі якога з удзячнасцю прынялі дапамогу ад слухачоў УЗВ.

Пасля Новага года навучэнцы “Універсітэту Залатога Веку” зноў плануюць наведацца туды з салодкімі пачастункамі ды невялікім канцэртам.

Яшчэ запісы