Досвед працы УЗВ прадстаўлены на Міжнародным форуме ў Украіне

Досвед працы УЗВ прадстаўлены на Міжнародным форуме ў Украіне

Звыш 200 чалавек з розных рэгіёнаў Украіны, а таксама госці з Беларусі, Малдовы, Грузіі, Германіі, Латвіі, Нідэрландаў бяруць удзел у міжнародным форуме «Навучанне людзей сталага веку: досвед і перспектывы», які праходзіць 30 верасня — 1 кастрычніка ў Вінніцы.

Актыўны ўдзел у працы Форума бяруць заснавальнікі  «Універсітэту Залатога Веку» Вітаўт і Лана Руднікі.

У Вінніцы яны прадставяць досвед УЗВ у галіне інтэлектуальнай і сацыяльнай актывізацыі сталых людзей, канцэпцыю грамадскай кампаніі «Горад, прыязны да сталых людзей», а таксама тое, як ва УЗВ адбываецца ацэнка патрэбаў сталых людзей, а таксама эфектыўнасць адукацыйнай працы.

Удзельнікі Форуму маюць таксама магчымасць паглядзець фотавыставу, прысвечаную адукацыі сталых людзей. Героямі выставы з’яўляюцца і студэнты нашага «Універсітэту Залатога Веку».

На выставе прадстаўленыя здымкі з заняткаў гарадзенскага «Універсітэту Залатога Веку»

Ідэя правядзення такога Форуму ўзнікла ў 2016 г. на Фестывалі нефармальнай адукацыі ў Мінску. Арганізатарамі мерапрыемства ў Вінніцы стала грамадскае аб’яднанне «Центр Поділля-Соціум».

У 2018 г. мы плануем правядзенне такога ж Форуму ў Гродне на базе «Універсітэту Залатога Веку».

Больш падрабязны матэрыял, прысвечаны Форуму, з’явіцца на нашым сайце ў хуткім часе.

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.