Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

З 22 па 25 студзеня ва УЗВ пройдзе стажыроўка для прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, якія працуюць з людзьмі сталага ўзросту або зацікаўлены ў развіцці гэтага напрамку дзейнасці.

Ва “Універсітэт Залатога Веку” прыехалі чатыры стажоркі (тры з Мінскіх арганізацый і ініцыятыў, адна стажорка з Магілёўскай вобласці).

Стажыроўка пачалася з сустрэчы з кіраўніцтвам праграмы УЗВ

Удзельніцы стажыроўкі змогуць пазнаёміцца з кіраўніцтвам праграмы і прадстаўнікамі Рады УЗВ, даведацца пра праекты, якія рэалізуюцца ў межах працы “Школы добрых спраў”, і пра дзейнасць “Цэнтру міжпакаленчага ўзаемапаразумення”, акрамя гэтага стажоркі ўбачаць, як праходзяць заняткі курсаў і клубаў, змогуць сустрэцца з выкладчымі і слухачамі праграмы.

У ходзе чатырохдзённага візіту стажоркі пазнаёмяцца з дзейнасцю арганізацыі, вывучаць і апішуць для наступнага распаўсюджвання найбольш паспяховыя формы і метады актывізацыі сталых людзей.

Праграма стажыровак арганізаваная МАГА «АКТ» у межах праекта “Залаты досвед для залатога ўзросту. Развіццё дапамогі сталым людзям і асобам, пацярпелым ад нацыянал-сацыялізма, на падставе лепшых практык” пры падтрымцы нямецкага Фонда “Памяць. Адказнасць. Будучыня”.

Яшчэ запісы