Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Больш за 200 чалавек узялі ўдзел у адкрыцці юбілейнага акадэмічнага года “Універсітэту Залатога Веку”. Імпрэза адбылася 4 кастрычніка ў гарадскім доме культуры.

Сустрэча па традыцыі распачалася з выканання студэнцкага гімна “Гаўдэамус”.

Затым дырэктарка праграмы Лана Руднік прадставіла каманду праграмы – сваіх асістэнтак, сябраў Рады, а таксама выкладчыкаў УЗВ-10.

Нават з улікам таго, што не ўсе змаглі прыйсці на імпрэзу, на сцэну выйшла некалькі дзясяткаў чалавек!

З кранальным вершам і цёплымі пажаданнямі да ўдзельнікаў імпрэзы звярнуўся ганаровы студэнт УЗВ Іван Буднік.

Упрыгожваннем сустрэчы стаў канцэрт, падрыхтаваны артыстамі дзіцячай музычнай школы №2.

Выступае хор дзіцячай музычнай школы №2 пад кіраўніцтвам Ірыны Жыгулінай

У канцы сустрэчы студэнты атрымалі расклад заняткаў “Універсітэту Залатога Веку”, якія распачнуцца з 8 кастрычніка.

Студэнты УЗВ вывучаюць расклад заняткаў на першы семестр

Яшчэ запісы