Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

На трэцім міжпакаленчым паказе прадстаўнікі розных пакаленняў прагледзелі і абмеркавалі гішпанскі анімацыйны фільм “Зморшчынкі”.

Стужка, якую аўтар прысвяціў “старыкам – цяперашнім і будучым”,  выклікала вельмі шмат розных пачуццяў і думак у гледачоў:

“Нельга ізаляваць сталых ад маладых, іх родных”.

“Трэба жыць у моманце, прасцей ставіцца да праблемаў, радавацца кожнаму дню”

“Беражыце тое, што маеце: лёс, пачуцці, каханне, сяброўства”

“Чалавек фарміруецца ўсё жыццё, і ў старасці ўсе накопленыя крыўды, боль або шчасце праяўляюцца яшчэ больш. Таму каб сапраўды зразумець сталага чалавека, трэба зразумець ягонае жыццё і нельга так наўпрост ацэньваць.”

“Мне проста захацелася напісаць дзядулі, якога не бачыла некалькі год”.

паказ

Фільм быў ацэнены ўдзельнікамі на вельмі высокі бал, яны параілі яго глядзець “моладзі”, “усім, каму за 60”, “бацькам, бо яны вельмі баяцца старасці, каб яны лепш зразумелі сваіх бацькоў і сябе”.

Для наступнага міжпакаленчага кінапаза было прапанавана прагледзець дакументальны фільм, калі ў вас ёсць прапановы ці пажаданні – звяртайцеся, будзем удзячныя!

Паказ быў зарганізаваны валанцёрамі Цэнтра міжпакаленчага паразумення, які дзейнічае пры Універсітэце Залатога Веку з восені 2015 года, сумесна з клубам “Адкрыты кінапаказ”.