Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

17 лютага адбыўся Першы адкрыты гарадскі турнір спартыўнага варыянту гульні “Што? Дзе? Калі?” сярод сеньёраў.

Ініцыятар і арганізатар турніру – праграма “Універсітэт Залатога Веку”.

У турніры прынялі ўдзел 6 каманд па 6 чалавек, прысутнічалі і запасныя гульцы, і заўзятары.
Кожная каманда абрала цікавыя назвы і дэвізы. Удзельнічалі каманды «Залаты запас» і «Самародкi», у якіх былі прадстаўнікі УЗВ, каманда «Асарці» з ГроднаХімвалакно, каманда “NH3” з ГроднаАзот, «Акцябраты» і «ГІПА» (працаўнікі ГІАП у мінулым). Апошнія дзве каманды складаліся з прадстаўнікоў Савета ветэранаў Кастрычніцкага раёна.

Усе ўдзельнікі былі ўзросту сеньёраў, толькі адзін удзельнік быў больш маладзейшы, што не супярэчыла рэгламенту гульні, бо арганізатары запрашалі да ўдзелу ўсіх ахвотных людзей любога ўзросту.

Турнір уключаў 2 гульні:
– «Свая гульня» – 6 тэм па 5 пытанняў
– гульня «Што? Дзе? Калі» (ШДК) – 2 тура па 10 пытанняў.

Для першага турніру арганізатары некалькі знізілі патрабаванні (у параўнанні з гарадскімі моладзевымі гульнямі): прыбралі адмоўныя балы ў «Сваёй гульні», павялічылі да 2-ух хвілін час на абмеркаванне, суправадзілі пытанні тэкстам на экране.

Наталля Ляснова, арганізатарка турніру і каардынатарка інтэлектуальнага клубу УЗВ

Арганізатары вылучылі наступную галоўную мэту турніру: даць магчымасць удзельнікам УЗВ і іншым зацікаўленым сталым людзям паспрабаваць свае сілы ў новым родзе дзейнасці і атрымаць задавальненне ад гэтага працэсу.

Пытанні былі няпростымі, запал у гульні не слабеў на працягу ўсяго часу. Калі вядучая прапанавала скараціць час ШДК да 1 тура, удзельнікі не пагадзіліся і сказалі, што ўвайшлі ў азарт і хочуць працягваць.

Ганаровая сава – сімвал гульні

Па выніках турніру месцы размеркаваліся наступным чынам:
– 1 месца – каманда «Залаты запас» УЗВ,
– 2 месца – каманда «Асарці» ГХВ.
– 3 месца – каманда «ГІПА» Кастрычніцкі раён (ГІАП).


Каманды-прызёры былі ўзнагароджаны дыпломамі 1, 2, 3 ступені, за 1 месца дадаткова – фігуркай мудрай Савы, і на дэсерт быў смачны торт.

Па водгуках практычна ўсіх удзельнікаў турнір спадабаўся, людзі хочуць прымаць удзел і ў будучых падобных гульнях і турнірах, бо яны даюць магчымасць жыць актыўна, узаемадзейнічаць і размаўляць, развіваць інтэлект, трэніраваць памяць.

Наступны турнір запланаваны на красавік 2018г.

Тэкст Наталлі Лясновай.

Больш фотаздымкаў можна знайсці ў альбоме.

Яшчэ запісы

Каментароў - 1

  1. Вера Кузовина у 22:09

    Огромная благодарность – Наташе Лесновой за организацию турнира и удовольствие от игры! Первый блин удался!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *