Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Яўген Петрашэвіч

Вядомы беларускі кампазітар. Браў удзел у першых занятках УЗВ у 2010 г. У якасці вольнага слухача наведваў агульныя мерапрыемствы УЗВ. Напісаў гімн УЗВ “Хвала людзям паважнага ўзросту” (2012 г.). Ганаровы студэнт з 2016 г.

Ганна Стрыха

Заслужаны работнік культуры Беларусі. На працягу многіх гадоў кіравала рознымі харавымі калектывамі ў Гродне і ў Польшчы. Студэнтка УЗВ ад самага пачатку дзейнасці праграмы. Ганаровая студэнтка з 2016 г.

Іван Буднік

Студэнт УЗВ (2010-2015 гг.). Сябра першай Рады УЗВ (2011-2013). Актыўны ўдзельнік многіх адукацыйных, культурніцкіх і інтэграцыйных мерапрыемстваў у межах праграмы. Ганаровы студэнт з 2016 г.

Вера Кунцэвіч

Сябра ініцыятыўнай групы па стварэнні УЗВ (2010). Студэнтка і выкладчыца праграмы УЗВ (2010-2015), арганізатарка многіх культурніцкіх акцый УЗВ (“Гуканне вясны” і інш.). Вядучая заняткаў курсаў “Беларускія вячоркі” і хор “УЗВышша”. Сябра Рады УЗВ (2013-2016). Ганаровая студэнтка з 2016 г.

Ларыса Кіркевіч

Студэнтка УЗВ з 2011 г. Сябра Рады УЗВ з 2011 г. Узначальвае Раду з 2013 года. Бярэ актыўны ўдзел ва ўсіх справах універсітэта (арганізацыі культурніцкіх, дабрачынных і іншых мерапрыемстваў). Прадстаўляе праграму УЗВ на розных канферэнцыях, круглых сталах і іншых мерапрыемствах. Ганаровая студэнтка з 2017 г.

Тамара Эльяшэвіч

Студэнтка УЗВ з 2010 г. Шмат гадоў вяла курс ангельскай мовы для слухачоў УЗВ. Бярэ актыўны ўдзел у культурным жыцці УЗВ. Ганаровая студэнтка з 2017 г.

Раіса Малыхіна

Студэнтка УЗВ з 2011 г. Актыўна ўдзельнічае ў жыцці УЗВ (брала ўдзел у “Жывой бібліятэцы”, удзельнічала ў фотапраекце “Анатомія ідэальнага цела”). Ганаровая студэнтка з 2017 г.