«Гісторыі. 2015»: партрэты студэнтак УЗВ дэманструюцца на выставе ў Мінску

«Гісторыі. 2015»: партрэты студэнтак УЗВ дэманструюцца на выставе ў Мінску

У Мінскім Цэнтры Сучаснага Мастацтва 30 чэрвеня адкрылі чарговую выставу цыклу “Anatomia”. Тэма праекта гэтага году — ідэальнае цела. Да увагі гледачоў прадстаўлена серыя мастацкіх прац фатографа Яўгена Атцэцкага “Гісторыі. 2015”.

Здымкі для праекта праходзілі ў Гродне, усе яго ўдзельніцы – навучэнкі «Універсітэту Залатога Веку».

Удзельніцы фотапраекта Анатомія цела

плакат анатоміі целаНа працягу трох дзён фатограф і куратарка знаёміліся з удзельніцамі, разам распрацоўвалі канцэпцыю фота-серыі, сумесна праводзілі час, размаўлялі і здымалі.

Праект — прыклад творчай супрацы паміж аўтарамі і ўдзельніцамі, які меў на мэце паказаць прыклад самаарганізацыі ўзроставых гарадскіх актыўных беларусак.

Гераіні адказвалі на шэраг пытанняў: «Што для вас УЗВ, ваша матывацыя далучыцца да гэтай ініцыятывы?», «Ваша месца/ы ў горадзе», «Імя, хобі».

У выніку аўтары праекту сабралі «вобраз» сталай гараджанкі, аб’яднаны некалькімі крытэрамі: 60+, імкненне да атрымання новых ведаў і інфармацыі, удзел ў абмене навыкамі, імкненне да актыўнага жыцця, практыка сястрынскай падтрымкі новых знаёмых.

Лілія Грыгарук

«Я выхавала траіх дзяцей, цяпер у мяне сем унукаў. Я вельмі іх люблю, і імкнуся праводзіць з імі час, але пры гэтым я актыўна займаюся спортам, вучу мовы, асвойваю кампутар і шмат іншае. Па горадзе я езджу на ровары. Таксама ў мяне жыве валанцёр з Люксембурга. Неабходна заўсёды знаходзіць час на сябе.»

Ліля, 63 гады

Ларыса

«Я ўсё жыццё займалася медыцынай, а таксама псіхалогіяй. Я ўжо некалькі гадоў вегетарыянка. З сябрамі арганізоўваю паэтычныя выступы і іншыя мерапрыемствы. Зараз я актыўна займаюся творчасцю — валяннем з воўны, мае яркія і цёплыя ўпрыгожванні можна купіць у краме. Мне важна жыць у гармоніі з сабой і навакольнымі.»

Ларыса, 62 гады

Таццяна Таранка
«Запрашаю вас да сябе на дачу. Рыхтуючыся да пенсіі, я вырашыла пабудаваць летні дамок. Абрала месца побач з сяброўкамі. Мне важныя зносіны з імі. Сама займалася будаўніцтвам і наймала людзей для работ. Усё тут зроблена як я хацела. Дом і сад. Адчуваю сябе камфортна і ўтульна.»

Таццяна, 63 гады

Ніна Шэвардалкіна

«Я першы год ува «Універсітэце Залатога Веку». Для мяне гэта пляцоўка для атрымання новых ведаў і знаёмстваў. Я ўсё жыццё працавала, не было часу на нармальны адпачынак або хобі. Цяпер у мяне ёсць час на чытанне і зносіны. Мне важна падтрымка новых сябровак.»

Ніна, 81 год

Тамара Мухіна

«Шмат гадоў я прапрацавала ў першай гарадской аптэцы. Тут знаходзіцца дзеючая аптэка і музей. Зараз я актыўна займаюся рознымі танцамі. Наша група ад «Універсітэта Залатога Веку» перамагае ў гарадскіх конкурсах. Мне падабацца рух!»

Тамара, 74

Раіса Малыхіна

«Я заўсёды была актыўная, шмат гадоў прысвяціла выкладчыцкай і арганізатарскай дзейнасці.

Зараз я актыўна вяжу і шыю, мае работы знаходзяцца ў царкве пры абласной бальніцы. Хачу запрасіць вас у гарадскі Дом Культуры на наш Хор Ветэранаў, у які я ўваходжу.»

Раіса, 83 гады

Ларыса Кіркевіч

«Цяпер «Універсітэт Залатога Веку» мой прыярытэт. Я ўваходжу ў яго кіраўніцтва. Вельмі важна атрымаць магчымасць навучання, без залежнасці ад узросту.»

Ларыса, 63 гады

Удзельніцы фотапраекта Анатомія цела

— Мы жывём ва ўмовах штодзённага навязвання нам масавай культурай і цялесных стэрэатыпаў, якія ў сваіх найбольш агрэсіўных формах ператвараюцца ў своеасаблівы “цялесны фашызм”.

Той, хто не ўпісваецца ў “стандарты”, робіцца нябачнымі, перастае існаваць, — распавядае куратарка праекту Ганна Лактыёнава (на здымку вышэй трэцяя злева).

— У такой сітуацыі, калі чалавек больш не можа знайсці арыентыраў у мастацтве і ў навакольным асяроддзі, ён выпрацоўвае свае асабістыя крытэрыі прыгажосці і прыводзіць цела ў суадноснась са сваім ўласным ідэалам.

Наведаць выставу ў Мінску можна да канца жніўня.

А ніжэй можна паглядзець галерэю здымкаў з ўдзельніцамі праекта.

Паводле «Твой стыль»

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.