Глабальная стратэгія і план дзеянняў па праблеме старэння і здароўя СААЗ

Глабальная стратэгія і план дзеянняў па праблеме старэння і здароўя СААЗ

З 2014 года Сусветная Асамблея Аховы Здароўя працуе над агульнай Глабальнай стратэгіяй і планам дзеянняў па праблеме старэння і здароўя. Азнаёміцца з праектам стратэгіі і даведацца пра яго развіццё можна ў нашым артыкуле.

Чаму нам неабходныя Глабальная стратэгія і план дзеянняў па праблеме старэння і здароўя?

Насельніцтва па ўсім свеце імкліва старэе, пры гэтым самыя хуткія змены адбываюцца ў краінах з нізкім і сярэднім дастаткам. Прасоўванне здаровага старэння і стварэнне сістэмаў, якія адпавядалі б патрэбам сталых людзей, стане разумнай інвестыцыяй у будучыню, у якой сталыя людзі змогуць сваободна быць і рабіць тое, што для іх важна.

Як развіваецца Стратэгія?

У 2014 годзе Сусветная Асамблея Аховы Здароўя звярнулася да Генеральнага Дырэктара з прапановай стварэння агульнай Глабальнай стратэгіі і плану дзеянняў па праблеме старэння і здароўя для разгляду Выканаўчай Радай у студзені 2016 году. Даклад Секрэтарыяту «Шматсектаральныя дзеянні па забеспячэнні здаровай старасці на аснове падыходу, які ахоплівае ўвесь жыццёвы цыкл: праект глабальнай стратэгіі і плану дзеянняў па праблеме старэння і здароўя» (Дакумент А69/17) з’яўляецца пунктам 13.4 на 69ай Сусветнай Асамблеі Аховы Здароўя ў траўні 2016.

Стратэгія будзе вялікім крокам наперад у стварэнні рамачных умоваў для краінаў-удзельніц, Секрэтарыяту СААЗ і партнёраў па развіцці і прыняцці агульнага бачання аб тым, што ўсе людзі могуць жыць доўга і ў добрым стане здароўя.

Стратэгія на 2016 – 2020 гады прапануе дзве асноўныя мэты:

    • да 2020 года ўсе дзяржавы прымаюць на сябе абавязацельствы судзейнічаць здароваму старэнню, маюць рэальныя планы дзеянняў, скіраваныя на максімальнае дасягненне функцыянальнай магчымасці, якая будзе тычыцца конжага чалавека;
    • да 2020 года дзяржавы, зацікаўленыя бакі і сталыя людзі ствараюць платформу ў падтрымку дзесяцігоддзя здаровага старэння з 2020 па 2030 гады.
Стратэгія будзе сфакусаваная на пяці стратэгічных задачах:

  • саздзейнічанне здароваму старэнню ў кожнай краіне;
  • сварэнне асяродку, прыязнага да сталых людзей;
  • арыентацыя сістэм аховы здароўя на патрэбы сталых людзей;
  • распрацоўка ўстойлівых і даступных сістэмаў доўгатэрміновага догляду (у хатніх умовах, у супольнасцях, інстытуцыях);
  • удасканаленне вымярэнняў, маніторынгу і даследванняў у галіне здаровага старэння.

Як адбываўся працэс распрацоўкі дакумента?

Для кансультацый па змесце дакумента запрашаліся зацікаўленыя бакі, якія маглі прыняць удзел у анлайн-даследванні і жывых сустрэчах (жнівень-лістапад 2015). 75 дэлегацый краінаў, 35 НГА, 30 экспертаў з розных даследчыцкіх інстытутаў, а таксама прадстаўнікі іншых міжнародных агенцый і агенцый ААН і тэхнічных аддзелаў СААЗ прынялі ўдзел у глабальнай кансультацыі ў Жэневе. Рэдагаваная версія Глабальнай стратэгіі і план дзеянняў па праблеме старэння і здароўя былі амберкаваныя Выканаўчай Радай 27 студзеня 2016 у Жэневе. У абмеркаванні ўдзельнічалі прадстаўнікі 30 краінаў і НГА.

Спампаваць і прачытаць рускамоўную версію Даклада Секрэтарыяту можна тут.

Праект Глабальнага плана па-руску можна знайсці тут.

Паводле сайту Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.