Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Напярэдадні Міжнароднага дня сталых людзей студэнты “Універсітэту Залатога Веку” зняліся ў роліку і распавялі, што трэба зрабіць, каб Гродна стаў больш прыязным да сталых людзей.

Якім павінен быць горад, прыязны да сталых людзей: меркаванні студэнтаў “Універсітэту Залатога Веку” from uzv on Vimeo.

Пра ідэю стварэння роліка распавядае дырэктарка праграмы УЗВ Лана Руднік:

p_20160704_141850
Лана Руднік

Быць пачутымі, адчуваць сябе патрэбнымі і значнымі, прыналежнымі да справаў,  – гэта куды больш важныя рэчы, чым быць запрошанымі ў якасці назіральнікаў на канцэрты, тэатральныя выступы раз на год на Дзень Сталых людзей.

Мы стараемся рабіць усё, каб у нашым горадзе, у нашай краіне нарэшце пачалі распрацоўвацца стратэгіі і мясцовыя планы па спрыянню актыўнаму даўгалеццю, каб сталых людзей  успрымалі не як спажыўцоў медыцынскіх і сацыяльных паслуг, але як каштоўны рэсурс для грамадства, каб  дзяржава нарэшце зразумела важнасць аб’яднання намаганняў усіх, хто працуе ў кірунку паляпшэння якасці жыцця сталых людзей.

Толькі разам, без падзелу на сваіх і чужых, мы можам зрабіць нашыя гарады і вёскі сапраўды прыязнымі да людзей у любым узросце, дапамагаць сталым людзям адаптавацца да жыцця ў сучасным свеце, вучыцца, максімальна доўгі час падтрымліваць свой фізічны стан, адчуваць павагу з боку грамадства.

Яшчэ запісы