Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

ГПСЛ

[cmsms_row][cmsms_column data_width=”1/1″][cmsms_text]

Зрабіць Гродна горадам, камфортным для людзей розных пакаленняў – такая мэта кампаніі “Горад, прыязны да сталых людзей».

[/cmsms_text][cmsms_toggles mode=”toggle” animation_delay=”0″][cmsms_toggle title=”Чаму гэта важна?”]

Паводле класіфікацыі Сусветнага банка, Беларусь з’яўляецца «хутка старэючай краінай». Амаль кожны чацвёрты беларус сёння — пенсіянер. Да 2030 году колькасць людзей сталага ўзросту ў нашай краіне перавысіць 30%.

Перад грамадствам і ўладамі нашай краіны стаіць сур’ёзны выклік, звязаны з забеспячэннем годных умоваў жыцця сталых людзей, абаронай іх правоў і інтарэсаў, выкарыстання патэнцыялу сталых людзей для працы на карысць грамадства.

Канцэпцыя Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2030 г. прадугледжвае ў якасці прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі задавальненне інтарэсаў сталых людзей, пераарыентацыю сістэмы сацыяльнай абароны на адаптацыю людзей да жыцця ў сучасным грамадстве, паляпшэнне якасці сацыяльных паслугаў, стварэнне ўмоваў для ўдзелу людзей ва ўсіх сферах жыцця грамадства.

[/cmsms_toggle][cmsms_toggle title=”Гісторыя пытання”]

Канцэпцыя «Горад, прыязны да сталых людзей» была ўпершыню прадстаўленая Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (World Health Organisation) у чэрвені 2005 года на адкрыцці XVIII Міжнароднага кангрэса па геранталогіі і герыятрыі ў Рыа-дэ-Жанейра (Бразілія).

Канцэпцыя прадугледжвае, што гарады, якія далучаюцца да сеткі гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей, бяруць на сябе абавязак спрыяць актыўнаму старэнню, аптымізуючы магчымасці для аховы здароўя, удзелу і бяспекі для паляпшэння якасці жыцця падчас старэння.

Сёння Глабальная сетка гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей, налічвае 258 гарадоў з 28 краінаў.

У кожным з гэтых гарадоў распрацаваная праграма, якая прадугледжвае паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей па 8 паказальніках:

— вулічная прастора і будынкі;

— транспарт;

— хатнія ўмовы;

— удзел у жыцці грамадства;

— грамадскі ўдзел і занятасць;

— камунікацыя і інфармацыя;

— павага і сацыяльная інклюзія;

— падтрымка грамадства і ахова здароўя.

Асноўная ідэя Канцэпцыі заключаецца ў тым, што актыўнае старэнне — гэта працэс даўжынёй  у жыццё, таму Горад, прыязны да сталых людзей, будзе прыязным і да ўсіх іншых яго жыхароў.

Безбар’ернае асяроддзе забяспечыць мабільнасць і незалежнасць людзей з інваліднасцю любога ўзросту. Бяспека на вуліцах дазволіць дзецям, моладзі і сталым людзям больш часу знаходзіцца за сценамі сваіх дамоў і весці фізічна актыўны лад жыцця. Сем’і змогуць адчуваць менш стрэсу, калі іх сталыя чальцы будуць мець падтрымку ад супольнасці і адпаведныя медыцынскія паслугі. Усё грамадства зможа атрымаць выгоду ад удзелу пажылых людзей у валанцёрскіх справах або ў працоўнай дзейнасці.

[/cmsms_toggle][cmsms_toggle title=”Як стаць Горадам, прыязным да сталых?”]

Першым крокам з’яўляецца падача заяўкі на далучэнне да Глабальнай сеткі гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей.

Да заяўкі павінен быць прымацаваны ліст ад адміністрацыі горада, у якім будзе пацверджаны намер удзельнічаць у сетцы і паляпшаць умовы для жыцця сталых людзей у горадзе.

[/cmsms_toggle][cmsms_toggle title=”Што неабходна пазначыць у заяўцы?”]

Аўтары заяўкі павінны пацвердзіць гатоўнасць:

  •  Наладжваць механізмы для стымулявання ўдзелу сталых людзей у жыцці грамадства. Гэта ўключае ў сябе таксама партнёрства паміж дзяржавай і грамадзянскай супольнасцю (НДА і ўстановамі адукацыі).
  •  Распрацаваць асноўныя крытэры і ацэнку прыязнасці горада да сталых людзей. Гэтая ацэнка можа быць адаптаваная пад асаблівасці горада, але як мінімум павінна ўлічваць 8 пералічаных вышэй асноўных характарыстык.
  •  Падрыхтаваць 3-гадовы агульнагарадскі план дзеянняў па выніках ацэнкі. Такі план павінен па магчымасці задзейнічаць як мага больш аддзелаў гарадской адміністрацыі і супольнасці, каб забяспечыць комплексны падыход.
  • Вызначыць індыкатары для маніторынгу прагрэсу плана.

 

 

[/cmsms_toggle][cmsms_toggle title=”Што ўжо зроблена ў Гродна?”]

Упершыню ідэя кампаніі, накіраванай на далучэнне Гродна да Глабальнай сеткі гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей, была прадстаўленая ў кастрычніку 2014 года журналістам мясцовых і нацыянальных СМІ.

У траўні 2015 г. канцэпцыя была прадстаўленая грамадскасці горада падчас Круглага стала, арганізаванага ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый »і праграмай «Універсітэт Залатога Веку».

[/cmsms_toggle][cmsms_toggle title=”Што прапануецца зрабіць у межах кампаніі?”]

Галоўная задача — ініцыяваць распрацоўку агульнагарадской праграмы, накіраванай на паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей, што дазволіць Гродна ў якасці першага беларускага горада далучыцца да 2018 года да Глабальнай сеткі гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей.

[/cmsms_toggle][cmsms_toggle title=”Магчымыя ключавыя элементы праграмы”]

  • Стварэнне грамадскай Рады па справах сталых людзей пры гарвыканкаме;
  • Стварэнне Інфармацыйна-рэсурснага цэнтра для сталых людзей (інфармацыйнае, юрыдычнае, псіхалагічнае кансультаванне і г.д.);
  • Стварэнне «Залатой карткі», якая прадстаўляе ільготы і зніжкі сталым людзям на тавары і паслугі з боку арганізацый, якія добраахвотна падпісалі Дэкларацыю далучэння да кампаніі «Горад, прыязны да сталых людзей»;
  • Арганізацыя «Школы бяспекі» для сталых людзей;
  • Стварэнне пры паліклініках горада сеткі геранталагічных кабінетаў;
  • Правядзенне ў Гродна штогадовага кірмашу «50+», на якім будуць прадстаўляцца тавары і паслугі для сталых людзей;
  • Правядзенне раз на два гады ў г. Гродна Фестывалю творчасці сталых людзей Еўрарэгіёну «Нёман»;
  • Развіццё валанцёрскай дапамогі нерухомым і маларухомым сталым людзям;
  • Арганізацыя адаптацыйных курсаў «Падрыхтоўка да пенсіі»;
  • Развіццё Гродзенскага «Універсітэта Залатога Веку» для сталых людзей і стварэнне да 2020 г. як мінімум 5 новых «Універсітэтаў Залатога Веку» у раённых цэнтрах вобласці;
  • Выкарыстанне інтэграцыйнага падыходу да планавання ўсіх мясцовых палітык у г. Гродна (развіцця гарадской інфраструктуры, сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя, адукацыі на працягу ўсяго жыцця і інш.) з улікам інтарэсаў сталых людзей і з іх удзелам.

[/cmsms_toggle][/cmsms_toggles][/cmsms_column][/cmsms_row][cmsms_row data_padding_bottom=”50″ data_padding_top=”0″ data_overlay_opacity=”50″ data_color_overlay=”#000000″ data_bg_parallax_ratio=”0.5″ data_bg_size=”cover” data_bg_attachment=”scroll” data_bg_repeat=”no-repeat” data_bg_position=”top center” data_bg_color=”#ffffff” data_color=”default” data_padding_right=”3″ data_padding_left=”3″ data_width=”boxed”][cmsms_column data_width=”1/1″]

[cmsms_divider type=”solid” margin_top=”50″ margin_bottom=”50″ animation_delay=”0″]

[cmsms_blog orderby=”date” order=”DESC” count=”12″ categories=”gorad-pryiyaznyi-da-stalyih-lyudzey” layout=”timeline” metadata=”date,more” pagination=”more” more_text=”Болей”]

[/cmsms_column][/cmsms_row]